Успамiны

Янина Пинчук
Я летам малявала новых светаў відзеж
І заплятала свае мары у вянкі і косы,
Калі рабіла крокі ў нясмелы ранак,
А ў небе паўставалі рдзяныя палосы;
І кожны куст ківаў мне з прывітаннем,
Руку халодзячы сярэбрам росным,
Я бачыла, як спяць пухнатыя півоні
І ртуць дрыжыць на павучыных кроснах.
Тым летам я старанна пасвіла аблокі:
Яны былі ружовымі, нібыта ў сне;
Калі захочаш зрэзаць ты гартэнзіі
У садзе, то, калі ласка, узгадай мяне.