беларускiм паэтам

Янина Пинчук
скарбы, міжволі мной назбіраныя,
тоненькіх зборнікаў, вершаў калекцыя –
мне ў жыцці і мастацтве натхненне,
кожны гатова прыціснуць да сэрца я;
ваш падарунак здаецца анёльскім:
квецень сусветаў, што вы нарадзілі,
як блаславенне, і хлеб, і віно...
дзякуй вам, творцы маёй Радзімы!..