Фантазия так и прёт...

Алесь Здань
Фантазія так і прэ…

Некалі, у бытнасць СССР, у кожным горадзе ці вёске, абавязкова існавалі вуліцы Леніна, Энгельса і іншых камуністычных дзеячаў. Пра гэта нават камедыі здымалі. Сёння, гэтыя ж назвы таксама ёсць у кожным беларускім горадзе ці мястэчку, тут ні каліва  не змянілася. Радуе адно – назвы новапабудаваных вуліц, ужо не маюць нічога агульнага з пабудовай камунізму. Тым не менш, у кожным горадзе, ці аграгарадку абавязкова знойдзеш навюткую вуліцу Сонечную ці Асеннюю. Такое адчуванне, што мясцовыя улады, у гэтым пытанні зноў выкарыстоўваюць нейкую таемную інструкцыю,  падпольнага ЦК.
Здавалася: у краіне, шмат пісьменнікаў, паэтаў, ёсць нацыянальныя героі, усе яны недзе нарадзіліся, жылі, стваралі. Нарадзіўся калісьці ў Талачынскім районе драматург Петрашкевіч. Прайшло колькі год пасля яго смерці – чаму б не з’явіцца вуліцы Петрашкевіча. Не ! – з’явіцца Вішнёвая. Ладна. Магчыма мэру, у дзяцінстве, па беларускай літаратуры ў школе двойку паставілі , пасёння памятае. Ну назаві вуліцу ў гонар мясцовага партызана, героя вайны. Не. Азёрная прыгажэй гучыць. Можна было б усё спісаць на бяспамятства мясцовых чыноўнікаў, яны людзі гасударавы – манкуртамі быць ім па статуту патрэбна, але справа найхутчэй у іншым – у вельмі слабой фантазіі. Увесь крэатыў сыходзіць на напісанне адпісак, таму, вуліца Сонечная і ёсць вяршыняю творчасці асобна узятага беларускага чыноўніка. Геній, пальцам не раздавіш.