Iлона i тры цары

Има Иро
Жахлівае, не чытайце гэтага ніхто.

Ілона шалела ад наплываў ярасці, убіваючы здаравенныя абцасы ў апраметна-чорны асфальт з алеістымі лужынамі, у якіх адлюстроўваліся шматлікія неонавыя надпісы і цьмяныя рознакаляровыя ліхтарыкі, пераважна ружовыя. Вандроўцы моўчкі шарахаліся ад яе і азіраліся. Жуда! Ілона неслася па праспекце ў глухім чорным лятэксным строі, з львіным пергідрольным начосам на галаве і крывава-чырвонымі вуснамі; яна адчайна спяшалася, але не замінала паглядаць на адлюстраванне сваёй агрэсіі ў вітрынах.
Беспамылкова пазнаўшы патрэбныя ёй дзверы, Ілона рванула ручку і імпэтна ўляцела ў дабрапрыстойны рэстаран, цалкам аздоблены дрэвам. Ціхая лагодная музыка лунала сярод таўшчэзных стаўбуроў і бэляў, упрыгожаных разьбой на падабенства вінаграднай лазы. “Дзіўна, чаму гэныя хрушчы заўсёды хаваюцца ва ўсё натуральна-драўлянае? “– мімаходам аналізавала Ілона, звыкшая ўсё машынальна запрыкмечваць. Бездакорна апранутая і папрычэсваная грамада ўтаропілася ў вульгарную з’яву з аднолькавым выразам абразы на тварыках. Тыя трое сядзелі ў далёкім кутку пад сходамі, нахіліўшыся адзін да аднаго, і нешта горача абмяркоўвалі па-над кубачкамі кавы, пасмейваючыся. Ілона з грукатам прамаршыравала напрамкі да століка і ўбачыла скругленыя вочы суразмоўцаў.
-Што яшчэ? Адкуль? Хто дазволіў? – і потым падкэслена ветліва: - Дзякуй, але мы не замаўлялі.
-Ах так, - прашыпела Ілона і з усёй моцы ляснула аб стальніцу цянюткай кніжачкай: - Гэтага таксама не замаўлялі?
-Ты нешта пераблытала. – Сухарлявы перакрыжаваў рукі на грудзях і выпрастаўся, прачытаўшы імя і назву на вокладцы. – Мы пры чым да яго?
- Не смець! Не смець адцурвацца!
- Дык мы і не прыцурваліся, цурачка. – Усе трое перамоганосна заўсміхаліся.
- Я ведаю. Але ён не. Ён спадзяваўся, шчыра. Меркаваў, што патрэбны. Бо ведаў, чаго каштуе! Марыў, что возьмуць у хаўрус, наіўны. Уздым быў, надхненне. Прагнасць плёну.
- Але ўзровень…
- Узровень ваш аднолькавы. Адзін-у-адзін, Іван Дамінікавіч. Нават светапогляд і асабовасць. Ён так лічыў. І я далучаюся.
- З чаго б гэта? – Сухарлявы павольна наблізіў твар да Ілоны, тая таксама нахілілася. Гутарка набывала агідна-салодкага адцення.
- Каб вы ведалі.
- Шлёндра.
- Прадажнік. Абыякавы забойца.
- Чагооо? Дык я народныыы! – Зароў той, непрыгожа крывячы рот. – Я дзеля людзей!
- З мяне смяюцца, пагарджаюць, —
   Бо я мужык, дурны мужык.* – Прадэкламавала Ілона з пафасам. – Маўляў, гэта пра народ каханы, не пра мяне, канешне. Ці бо, прабачце, пра вас. Куды там. Вельмі, вельмі зручны верш дзеля ўдаўблівання ў голавы. Даўбак. Вох, як хораша. Спачатку трэба ногі аб люмпенаў-дурняў выцерсці, каб да вас далучыцца, неба жыхары.
-Бо дурні і ёсць.
-Канешне. Што вы пра простых людзей ведаеце, паэты чортавы? Кабыздохі. Пагарда так і прэ з вас колам. Яны можа жывуць цікавей і насычаней за вас, мужыкі гэтыя. Праўдзівей дык роўна. Але трэба слуп мець, панове. І слых. Узвысіліся, вялікія над смяротнымі.  Аяяй.  Ані сораму, ні глузду.
Знянацку побач гучна засмяяўся кучаравы.
-Не, ну бачце, што робіцца. Маўчы лепей. Пайшла адсюль, брыда. Знайшлася разумная.
-Цёмная, сляпая, нібы крот… -тон-у-тон працягнула Ілона, дэкламуючы з задавальненнем. – Які чароўны суразмоўца.
-Было б з кім.
-Канешне, дзе там. У Ялце лепей паміраць было, чым, напрыклад, ганебна сярод плошчы?
-Давай, чаго.
-Ці вы ўвогуле ведаеце, што такое сядзець без грошай? Зусім без грошай? Без сапраўдных сяброў? Ці ведаеце? – Ілона пільна ўзіралася позіркам кАта ў бліскучыя гняўлівыя вочы насупраць.
-Магчыма зарабіць. – Вочы апусціліся. Верхняя губка плаксіва выцягнулася хабатком і задрыгалася.
-Ага. Можа, літаратурай шчэ? Ці мовай?
-Дык.
-Сапраўды? Але… Калі пад дудку паскакаць. За Велькім Поспехам. Праз уласныя перакананні пераскокваючы. Гоп, гоп.
-Незалежна! Наша ніва…
-Ваша ніва нават мае прымітыўныя каментары не прапускае, - перапыніла Ілона, а потым засмяялася весела і здзекліва. – Дзіўна, так?
-Чаму? Адзін прапусцілі.- Сухарлявы прыкусіў язык.
-Ахаха. Нашыя краўцы зухі, малайцы! “Не баімся мы падзей, ні ваўкоў, ні медзвядзей”. Зірк – паўзе па перавулку нават не каза- казурка. Напужаліся, разбяжаліся. Вось дык храбрацы нашыя краўцы!**
-Хопіць. – Раптам сур’ёзна сказаў трэці, жвавенькі. – Развяла цырк.
І схвапным жэстам ўхапіў яе за далонь. Вецер ізноў засвістаў у вушах, апраметны вір з напружанай хуткасцю зацмактаў абодвух і выплюнуў недзе далёка ў лесе, залітым яскравымі сонечнымі промнямі. Жвавенькі сядзеў у траве на краі стромы, трымаючы ў вуснах травінку і назіраў з ліпучай усмешкай, як Ілона спрабавала паўзняцца, балюча бразнуўшыся ўсім тулавам аб камяністую глебу. Ілона адчувала сябе неяк дзіўна, а раптам глянуўшы на свае рукі, пахаладнела ад жаху. Ручкі былі цянюткія, бялявыя і кволыя. Ілона ўпершыню апынулася ў іншым целе! Суставы былі нейкія нерухавыя, таму, прызвычаеная да ўласнай моцнай гнуткасці, яна коўзалася, як маленькі зялёны конік.
-Дааа…- працягнула Ілона, нарэшце стоячы на ножках, нагадваючых дзве драўляныя падпоркі і абмацаўшы пад ядвабнай блакітнай сукенкай касцістую постаць з амаль цалкавітай адсутнасцю грудзей. – Гэта так вы сабе ўяўляеце кабету? Ахаха!
-Стой. Слухай, ты хто такая? Што ты хочаш?
-Уся справа ў тым, што нічога. Нічагусенькі.
-Так не бывае.
-Чаму? Хто мне забароніць бавіцца? Вы?
-Мы пры чым? Нельга было нас пакінуць у спакоі?
-Вы не заслугоўваеце спакою, - працытавала Ілоначка з анёльскай усмешкай. – Вашыя паслядоўнікі далей гінуць на плошчах. Ці гніюць ва ўласным такзваным звышпаглядаючым розуме, не пазаставіўшы патомства.
-Люта. – Жвавенькі апусціў галаву.
-Люта было Дубатоўка** *рабіць нягоднікам, зладзеем і забойцай.  Я ведаю добра такіх мужчын. Гэта беларусы, аснова нашай зямлі, моцныя карані. З чырвонымі тварамі і шырокімі спінамі, з магутнай воляй, упартай зласлівасцю і глыбокай мудрасцю. А яшчэ – дзікай весялосцю. І сапраўднай дабрынёй. Дзе б і кім яны не працавалі, не важна. Яны ёсць і нікуды не знікаюць, Уладзімір Сямёнавіч. Можаце далей думкамі тапіць іх у дрыгве. Ці лічыць тупымі і ненавідзець вачамі кволага няўдачніка.
-Зразумела. Але магчыма нешта змяніць у свядомасці, даць гэтым людзям нечага большага.
-Не. Немагчыма. Гэта як з вятракамі ці трасянкай змагацца. Добра, кожны з нас паднатужыцца і будзе гаварыць даволі ніштавата на чыста-рускай ці беларускай. Нават на польскай і ангельскай. Але! Калі хто тэлефануе да родных ці сяброў-зямлякоў, адразу пераскоквае на мясцовы дыялект. Гэта так цікава, вы заўважалі? Адзін на польскаватай трасянцы трашчыць, другі на ўкраінскаватай. Ахаха! Мой стрыечны брат, калі з Польшчы прыяжджае, ведаеце што просіць? Каб я не намагалася з ім па-польску размаўляць. Кажа, праз гутарку адчувае, што мы “радзэньства”.
-Мова гіне.
-Нічога падобнага. Мова існуе праз трасянку. Раней саромеліся трасянкі, моладзь асабліва, па-руску болей. Цяпер не, змяняецца нешта. Гавораць усе, як так і трэба, усміхаючыся. Лепшыя, мае любімчыкі. І ведаеце што? Гэта аб’ядноўвае. Рускамоўны ці беларускамоўны дзіваком выглядае, я не падманваю. Сама бясконца здзіўляюся і змяняюся, вельмі.
-Гэта таму цяперашні ўрад на трасянцы размаўляе?
-У яблычак! Каб здавацца сваім, сваяком. Гэта вельмі карысны ход. Апазіцыя, вымагаючы чысціні мовы, гучыць па-чужынску палахліва. Ці разумееце?
-І я таксама?
-Так. Дарэчы, ці не вашы старажытныя персанажы на польскай трасянцы балакалі? Вы тады самі гэта адчувалі.
-Дык што, на трасянцы размаўляць? – Ён зарагатаў. –Трызненне, вар’яцтва нейкае. Дажыўся, каб пачуць такое! Будзь прасцей і людзі пацягнуцца? Так?
-Некаторыя правільныя выразы ад частага ўжывання трацяць першапачатковы сэнс.**** – Ілона ўсміхалася. – Што дрэннага ў тым, што людзі пацягнуцца? Чалавек можа быць па сапраўднаму шчаслівым толькі сярод людзей.
-У натоўпе?
-У гурце.
-Апазіцыя таксама гурт.
-Не. Хутчэй нацкаваная зграя карыснікаў і крывадушнікаў. Не хочацца да іх. Улічваючы яшчэ патаемную агрэсію спрадвечных сімвалаў, якія яны наўмысна выкарыстоўваюць… Але гэта ўжо іншая гісторыя. – Ілона таямніча ўсміхнулася. – А што тычыцца вас, вы ў мяне таксама пад падазрэннем у нейкай наўмыснасці. Ці ў падпарадкаванні камусці.
-Хочаш, дрыкганта пакажу? – Раптам перапыніў жвавенькі.
-Хто ж ад такога адмовіцца?
Праз паўгадзіны два вершнікі ехалі павольна і нязграбна праз лес на вялізных вараных і жартавалі, шпурляючы кпінамі адзін у аднаго.
-Ведаеце, што? У мяне ёсць упадабаны конь. Уладзімірскі ламавік, Бурушка. Аграменны, як слон, руды, як кот! Мару пракаціцца, але забаронена, ніякія грошы не бяруць. Кажуць, вершнікі выклікаюць у яго агіду, скідае і ламае, зласлівец. Ах! – Ілона саслізнулася з дрыкганта і пайшла па сцежцы прэч.
На краі стромы нейкі бялявы з доўгімі валасамі спачатку ўяўляу сабой стральца, потым, развярнуўшыся, падаў, нібы падстрэлены, ухапіўшыся за грудзі. Чарнявы рагатаў і пляскаў сабе па каленках.
-Чаго гэта яны?
-А, не звяртайце ўвагі, Уладзімір Сямёнавіч. Адзін не чытаў, другі пераказвае. Клоўны. Бывайце!

*Цытаты з беларускай класічнай літаратуры.
**Увечары Ілоначка зазірнула ў пашукоўку, бо ёй было цікава знайсці менавіта арыгінальны ангельскі вершык, які ўсплыў з ейнай памяці незнарок у перакладзе Маршака. Вось ён:
Four and twenty tailors went to kill a snail;
The best man amongst them durst not touch her tail;
She put out her horns like a little Kyloe cow;
Run, tailors, run, or she’ll kill you all e’en now!
***Дубатоўк – адзін з персанажай класічнай беларускай літаратуры.
****Гэта нахабна скрадзена.)))

На фота кадр з фільма Балабанава "Я тоже хочу".

Кліпы яшчэ больш дрэнныя, не глядзіце гэтага ніхто.
Гаркуша
http://www.youtube.com/watch?v=T34bBHe6H5s
Наутілус
http://www.youtube.com/watch?v=vXPoyNf4_xc