Братское удушение

Алесь Здань
Два гады таму, у разгар расійска-украінскай, вайны разведкай паўднёвай суседкі быў абнародаваны план Генштаба РФ па акупацыі Украіны. У каментарах прагучала думка, што распрацоўка падобных планаў звычайная практыка: усе краіны маюць планы на магчымыя ваенныя дзеянні з патэнцыйным праціўнікам. Сапраўды так, у гэтым і ёсці праца Генштаба любой краіны. Але ключавое слова у гэтай фразе – патэнцыйным праціўнікам. Супраць сваіх хаўруснікаў ваенныя планы ні хто не выпрацоўвае. Ні хто, акрамя Расіі? Не гледзечы на тое, што Расія па старому даказвае, што украінцы быццам бы браты, толькі “заплутавшие”, план на баявыя дзеянні з Украінай, яны маюць. Але гэта зразумела – лозунгі носяць, цалкам, прапагандысцкі характар, а рэальнасць – гэта вайна. Расійска-украінская вайна ў “гібрыднай” форме.
Але давайце глянем на іншага суседа РФ – Беларусь. З Масквы гучаць тыя-ж лозунгі аб братэрстве, і ў той жа час, у Клінцах, фармуецца новая ударная брыгада. Ва усходніх абласцях Беларусі актывізаваліся прарасійскія і казацкія фармаванні. З вуснаў спікера Савета Федэрацыі Расіі гучаць празрыстыя намёкі. Супадзенне? Не думаю! Лукашэнка, на форуме рэгіёнаў заявіў, што беларускае войска,  падставіць плячо Расіі, у складзе агульнай групоўкі войск, у ходзе магчымай вайны з НАТА.  Я у гэтым не сумняваюся. Толькі хоць хто не будзь, з рэальных, не прапагандыстскіх ваенных экспертаў, сумняваецца ў тым, што НАТА і не думае нападаць на Беларусь, ці Расію. Калі глядзець праўдзе ў вочы, НАТА ў цяперашняй сітуацыі праводзіць чыста абарончую палітыку. А вось планы Расіі ў адносінах да “сінявокай” – ваенная тайна.
У вялікай вайне з  НАТА, паводле Генштаба Расіі, Беларусі адводзіцца роля буфернай зоны, на якой будуць весціся ваенныя дзеянні з мэтай: 1. Дэблакаваць Калінінградскую вобласць 2. потым, выкарыстоўваючы беларускі плацдарм акупаваць Прыбалтыку 3. Адначасова утрымаць войскі НАТА каля беларускай мяжы і падрыхтаваць плацдарм дзеля наступу на Варшаву.  Па гэтаму сцэнару, расійскія войскі, пры дапамозе беларускіх улад, хутка зоймуць тэрыторыю саюзнай Беларусі – гэта, дэ-юрэ, не акупацыя, але, падаецца, што дэ-факта, гэта яна і ёсць. І не сумнявайцеся, у Генштабе РФ, ёсць план па ўзяцці пад свой кантроль ключавых і стратэгічных аб’ектаў Беларусі. Беларусь у Крамлі, ў вайскова-палітычным плане разглядаецца, не як хаўруснік, а як васал. Больш таго, я не сумняваюся, што пасля падзей на Украіне, у Генштаба Расіі, ёсць і план па рэальнай акупацыі Беларусі, у тым выпадку, калі палітычная  сітуацыя ў краіне выйдзе з пад кантролю Крамля. Напрыклад зменіцца улада, Беларусь павернецца тварам да Еўропы, ці не дай бог адбудзецца рэвалюцыя.
Гэта рэальнасць. Не ведаю ці ўсведамляюць гэта ў Радзе Бяспекі і Генштабе Беларусі, але гэта факт. Realpolitik. Абдымкі старэйшага брата лёгка ператвараюцца ў прыём задушэння.

Алесь Рыбачонак.