Максiмальны разрад-2

Има Иро
Эпиграф по-русски. Стихи Юрия Андропова:

Да, все мы смертны, хоть не по нутру
Мне эта истина, страшней которой нету.
Но в час положенный и я, как все, умру,
И память обо мне сотрет святая Лета.
Мы бренны в этом мире под луной:
Жизнь – только миг (и точка с запятой);
Жизнь – только миг; небытие – навеки.
КрутИтся во вселенной шар земной,
Живут и исчезают человеки.
Но сущее, рожденное во мгле,
Неистребимо на пути к рассвету.
Иные поколенья на Земле
Несут все дальше жизни эстафету.

Лежу в больнице. Весь измучен,
Минутой каждой дорожа.
Да! Понимаешь вещи лучше,
Коль задом сядешь на ежа.

Как будто портит власть людей.
О том все умники твердят
С тех пор уж много лет подряд,
Не замечая (вот напасть!),
Что чаще люди портят власть.

Писал и думал, дорогая,
Что в пятьдесят, как в двадцать пять,
Хоть голова почти седая,
Пишу стихи тебе опять.
И пусть смеются над поэтом,
И пусть завидуют вдвойне
За то, что я пишу сонеты
Своей, а не чужой жене.
Родная, близкая, с тобою
Мы шли по жизни много лет,
И жребий, брошенный тобою,
Для нас двоих был «да» и «нет».
Обоим нам светило счастье,
Обоих нас трясла беда,
Мы были в вёдро и в ненастье
Друзьями верными всегда.

Источник: http://www.kulturologia.ru/blogs/271015/26897/

Ілоне было нясцерпна нудна. Колькі яна тут сядзела? Час марудзіў, як энцэфалапат, які збіраецца ў шпіталь, рупліва перакладаючы шматлікія рэчы з аднаго месца ў другое і безупынна без мэты шоргаючыся з канца ў канец. Ілона страціла ўсялякую сабранасць, нахіліўшыся наперад і паклаўшы галаву на кулачкі, пастаўленыя на стальніцы адзін на адзін. Правую нагу яна скасабочыла ў шчыкалатцы, матляючы яе на абцасіку, левую павярнула носікам унутр.
На гэты раз яна зусім абыякава паставілася да свайго строю – падумаеш, класіка: чорная спадніца і белая блузка. Загарэлы твар вытрымае адсутнасць макіяжу. Адзінае, што яе бянтэжыла – дзівачныя панчохі незвыклай якасці, якія мацаваліся да бялізны нейкімі мудрагелістымі прышчэпкамі – яна намацала іх пад спадніцай.
Стол быў надзвычай шырокі і доўгі, цяжэзны, з натуральнага дуба. Абрус таксама натуральны, з белага ілну. Сам пакой вельмі вялікі, з бясконца высокай столлю і паркетам на падлозе, але сцены шурпатыя і памаляваныя раздражняюча-сіняй алейнай фарбай. Аграменныя вокны, пазавешваныя густым белым цюлем, прапускалі ўнутр яскравы чэрвеньскі сонечны свет і гарачыню, дзверы па абодвух баках – людзей у шэрых пінжаках. Ілона сачыла, як вялізная муха-бамбавоз білася ў шкло, раз-пораз спыняючыся, каб лапкамі ў неўразуменні пачухаць галоўку.
Ілона адчувала ўвагу, на дывановай дарожцы побач са сталом нехта час ад часу прыпыняўся, нават шапталіся пра яе, але не чапалі.
Урэшце рэшт у раптоўнай цішыні насупраць яе з’явілася шэрая задышлівая постаць у велькіх акулярах, якая здэнэрвавана адсунула грувасткі стул і ўселася побач. Ілоначка гультаявата нахіліла галаву і сфакусіравалася на аб’екце. “Ого!” Сканцэнтравалася і выпрастала спіну.
-Ты хто такая?
-І вам добры дзень, – Ілона заўсміхалася, гледзячы праз акуляры проста ў вочы – яна гэта ўмела – і адначасова аналізуючы колер скуры і адценні пахаў. Цвёрдыя зрэнкі калоліся голкамі, твар напружана-гладкі, агідна гладкі і цвёрды, рашучы і хлуслівы, кашуля беласнежная да храбусцення, толькі ледзь улоўны кіславата-прыкры пах здраджваў баязліўца і прафесійнага лгуна. “Сухар. Валёнак. Тупагаловы сухар.”
-Мне казалі, ты здольная дапамагчы.
-А што, надакучыла па Вільні гойсаць? Цікаўскі мастацтвазнаўца. Ахаха! – Ілона задрала галаву і перакрыжавала рукі. – Так вам і трэба!
-Я не разумею гэтага, мне цяжка. Я не вытрываю,  – пот упрыгожыў ільснянае чало. – Пашкадуй мяне, калі ласка, выратуй, га? Ну, як тады. Чаго яна ўчапілася, брыда.
-Ах вы не разумееце? Патлумачыць?
Насупраць  адчыніліся дзверы і ўпусцілі брытага бугая з квадратнымі плячыма. Трошкі пазней рыпнулі другія дзверы за Ілонінай спіной, яна азірнулася і раптам заззяла, пазнала: “Геній!” Той быў апрануты ў смешны чорны нязграбны пінжак з натапыранымі плячыма, валасы зачэсаныя да бляску ў акуратненькі хвосцік. Павёў брывом: “Ты мяне не ведаеш!” Абодва сталі насупраць за спінамі суразмоўцаў, адзін з якіх супыняючым жэстам падняў раскрытую далонь. Мяккія тоўстыя вусны бугая непаслухмяна расцягнуліся ў жорсткую ўсмешку, аберуч ён узняў пісталет, цэлюючы ў Ілону. Бах! Ілона страціла раўнавагу, стул выляцеў з-пад яе ад хуткага штуршка нагою, адначасова моцная рука абхапіла яе і бразнула праз падлогу ў чорную бездань. “Ізноў дваццаць пяць!”- падумала Ілона на трасянцы, куляючыся ў паветры, якое свістала салаўём-разбойнікам і зусім не падпарадкоўвалася, як раней. Чорнае зорнае возера небяспечна набліжалася, Ілона заплюшчыла вочы і нырцом знянацку правалілася ў цемрадзь з маланкамі. “Дзіўна я сябе адчуваю!” – яна паспрабавала наблізіць рукі да твару, але нічога не разгледзела, толькі рухалася неяк па-новаму, але досыць шпарка і зграбна. Паступова Ілона прызвычаілася і агледзела, што маланкі лупцуюць у цьмяны ліхтарык і накіравалася туды, каб убачыць жахлівае відовішча.
У зеленаватым святле паблісквала гранямі вялізная чорная камлыга, да якой быў прыкуты ланцугамі нейкі змораны чалавек, у дадатак, яго прыплескваў да камянюкі магутны вецер, пазбаўляючы яго магчымасці нават нармальна дыхаць. Калі Ілона паспрабавала да яго наблізіцца, падобны вецер з супрацьлеглым накірункам дыхнуў ёй у твар і грудзі.
-Піначэт! Піначэ-э-эт! – паклікала Ілона, змагаючыся з ветрам. Генерал узняў на яе вочы, поўныя невымоўнай жуды.
-Донна, донна Ілона, - слёзы выдзіраліся з яго вачэй і разбіваліся аб камень літаральна на малекулы, - ці я ведаў, што гэтак адбудзецца.
Ілона напружана ўявіла абапал два велькіх чорных люстра, вецер заблытаўся ў лабірынце і нарэшце сціх. Ілона ўбачыла свой адбітак у выглядзе чырвонага голуба і амаль не здзівілася, учапіўшыся кіпцюрамі за ланцуг. Яна пачала выдзёўбваць адзін з масіўных цвікоў, выплёўваючы крышанку разам са словамі:
-Кожны, хто прыносіць людзям на зямлю агонь, асуджаны на пакуты… Гэта Праметэеў праклён… І на кожнага знойдзецца ўласная арліца… Гэта пытанне часу… Вы самі яе абралі… Насалоджвайцеся. Цьху!
-Яна штодзённа раздзірае мае вантробы на кавалкі.
-Вы яе паклікалі. Яшчэ ганарыліся, памятаеце?
-Мне было значна лягчэй, спачатку. Нават вельмі прыемна. Яна ж ведаеце, якая вытанчаная, пяшчотная. О, донна! Добра было. А потым вярнуліся прыпадкі і мроі. З адной з іх я так і не выкараскаўся.
-Гульнячкі яму. Жанчыны патрабавальныя, Піначэт. Яна не дачакалася і помсціць.
-Што ёй патрэбна ад мяне?
-Кар’ера. Улада. Яна разлічвала. Цьху. Нібы вы не зразумелі. Вы што, думалі яна карысці не хоча? Цьху.
-Я паверыў.
-Хлусня! Вы не хлопчык. Дык і яна ведае, куды націснуць. Таленавітая, так яе. З чаго вам увогуле ўцямілася шукаць у Беларусі? Знайшлі з кім цягацца.Тутэйшыя ведаеце хто? Звяругі. Цьху.
Ланцуг адарваўся ад камлыгі і бразнуўся аб другі цвік, з чаго у камяні зрабілася шчыліна і чалавек выслізнуўся з палону. Люстры наблізіліся адно да другога і праглынулі каменны эшафот.
-Дзякую. Шчыра.
-Самі здольныя знайсці выйсце?
-Так. Чакайце! А Андрэй?
-Я не ведаю, дзе ён. Не адчуваю яго ўвогуле. Ён не ў галодных, недзе па-за пластом. Мо ніжэй.
Неўзабаве цемра здрыганулася і пакрылася рабізной, ператвараючыся з ровам ў волатаўскае аблічча з перакрыўленай усмешкай. Аграменная далонь матэрыялізавалася ў прасторы і пачала набліжацца да Ілоны. Тая падхапілася, развярнулася і кінулася наўцёкі, паляцела нястрымана, як страла, і з разгону бразнулася аб зорную плеўку знутры, выбухнуўшы вострым болем.
Яна сядзела, бездапаможна растапырыўшы крылы і шырока расчыніўшы рот, сутаргава хапаючы паветра і глынаючы крывавую сліну. І назірала скаламучанымі вачыма, як няўмольна рухаецца да яе смяротны воплеск.
У апошні момант яе падхапілі пад пахі з абедзьвух бакоў і выцягнулі да святла. Ілона пакоўзалася трохі і ўстала на ногі, абапіраючыся на двух сяброў.
-Бялявенькі, - Ілона ўсміхнулася Генію. Потым павярнулася да Чэ: - Чарнявенькі. Ахаха! Дзе рыжа-кучаравенькага згубілі. Га? Ахаха! Патрабую кучаравенькага! – Ілона затупацела ножкамі. Адна панчоха з’ехала і матлялася.
-Ідзі ты! – яе скінулі ў траву.
-Самі шкындзёхайце. Разумнікі. Прычапіліся, назалі. Як усё абрыдзела! А яшчэ заўтра працаваць. Ды не, сёння ўжо.
Ілона ўстала і пайшла на захад, пазяхаючы і чартыхаючыся.

https://www.youtube.com/watch?v=3NALvVq76zI

https://www.youtube.com/watch?v=pSQv2tbLXjU