Белоруская мова - как маркер

Алесь Здань
Я працую ў асяродку простых рабацяг, пралетарыяту. Зразумела ў размовах як вытворчага, так і прыватнага характару, цалкам выкарыстоўваецца руская мова. Беларускае слова пачуеш вельмі рэдка. Звычайна яно адно-адзінае ўплеценае ў рускамоўны шэраг. І што цікава – слова гэта звычайна мае “спецыфічнае” адценне. Беларуская мова, у такіх выпадках, мае функцыю сэнсавага узмацнення, падкрэслівання. Напрыклад ў размове: “ Я буду в Минске в семь. Где мы с тобой «сустрэнемся»?» и гэтак далей. Прычым у такіх вападках падкрэсленне мае станоўчы, часта ласкавы характар. Напрыклад:” Ну вот и первое сентября. Пора в школу «дачушка» моя. Такім чынам, мы бачым, што ў глыбіні народнай, беларуская мова пакуль што выкарыстоўваецца ў “спецыяльных” мэтах сэнсавага узмацнення. Асабліва, кідаецца ў вочы, што ў людзей надзеленых ўладай, мова наша носіць той жа характар, толькі, у адрозненне ад простых людзей, з адмоўным значэннем. Усім вядомы гэты прыклад: “Нашы “свядомыя”, “Эти “дэмакраты”, і іншае. Выкарыстанне беларускіх слоў у адным і другім выпадку носіць падсвядомы характар. Яны выскокваюць у людзей незаўважна, і ў той жа момант падкрэсліваюць адносіны таго ці іншага чалавека да беларускай мовы, а праз яе і ілюструюць узровень нацыянальнай свядомасці рускамоўнага беларуса. Для тых, для каго беларуская мова “родная”(хоць яны ёй не карыстаюцца), ужыванне адзінкавых беларускіх словаў носіць станоўчы характар. І наадварот, тыя, хто па якой небудзь прычыне, настроены да яе варожа, будуць выкарастоўваць яе з адмоўным сэнсам.
Такім чынам выкарыстанне, у размове беларускіх словаў з’яўляецца канкрэтным маркерам адносін суразмоўцы агульна да беларускай мовы і нацыянальнага пытання.