Письмо на телевидение

Алесь Здань
актуальнасці яно не страціла і на дадзены час. Такім чынам, прадстаўляю пісьмо вашай увазе.

 Паважаная рэдакцыя Першага Нацыянальнага канала. Хачу вам шчыра падзякаваць за ваш праўдзівы фільм “Сеть”. Такія фільмы вельмі неабходныя беларускаму народу, асабліва моладзі і падлеткам. Я, малады настаўнік гісторыі, два года назад скончыў унівэрсытэт і цяпер, па разьмеркаваньню, працую на вёске. Зарплата невялікая, жытло горш чым ў “абшчаге”, пэрспэктывы цьмяныя. Таму я ў сур’ёз пачаў задумвацца аб сваёй будучыні. Даўно ужо хацеў прадаць Радзіму, але не ведаў колькі яна каштуе і каму можна прадаць. Аўтары фільма усё падрабязна расказалі: і колькі можна атрымаць за продаж Радзімы, к каму патрэбна зьвяртацца, былі дадзены канкрэтныя адрасы офісаў пакупнікоў ды і шмат іншых мэтадычных парад па продажы Радзімы. Вельмі каштоўная і значная інфармацыя. Адно дрэнна – чаму паважаныя  спадары Карнілаў, Марчанка, спадарыня Нарачніцкая не паведамілі за колькі грошаў яны самі прадалі Радзіму? Ці выгадней яе прадаваць у расейскіх рублях, і дзе ў Маскве знаходзіцца офіс пакупнікоў? Я згадзіўся б і на рублі, магу узяць нерухомасьцю, у горшым выпадку згодзен і на ордэн. Як славяніну Расія мне бліжэй і я згодзен прадаць Радзіму менавіта ёй, але зноў жа не ведаю за колькі і дзе.

 Паважаная рэдакцыя, ад імя многіх жыхароў нашай стабільнай краіны прашу вас зьняць працяг фільма, дзе падрабязна раскрыць усе пастаўленыя мной пытаньні. З нецярпеньнем буду чакаць адказу.

 Алесь Рыбачонак 2008 г.