Курская бiтва, аргуманты i факты

Кабердин Владимир
Частка першая:

Фальсіфікацыі папярэдніх даследванняў

            Бітва пад горадам Курскам у ліпені-жніўні 1943-га года ад самага пачатку была аб’ектам найбольшых фальсіфікацый з усіх бакоў. Прычынай гэтага з’яўляецца яе абсалютная вершыня ў колькасным і якасным супрацьстаянні ваюючых бакоў у адной бітве. Раней не было бітваў такіх маштабаў, пазней не было бітваў  роўных па сілах.  Бадай для усяго чалавецтва гэта была вершыня супрацьстаяння,
пекла на зямлі так бы мовіць.  Вось яна і служыць маяком для перакручвання гісторі, для фармавання свайго светапогляду астатнім.         
       Ужо з  моманту падрыхтоўкі  бітвы пачыналіся і фальсіфікацыі.
        Распрацоўваючы аперацыю “Цытадэль” германскае камандаванне ніяк не магло лічыць свае, плануемые для выканання вайсковыя аперацыі шэраговымі ужо хаця б таму, што ім планавалася акружэнне большасці войскаў дзьвух(!) савецкіх франтоў. Такога ўвогуле ў той вайне не было.
        Нават пад Кіевам і Харкавам увосень 1941-га; у час, калі і роўнага супрацьстаяння па-сутнасьці яшчэ не было. Там быў адзін толькі сфармаваны з округа фронт. І не якіх небудзь там паўднёва-паўночных франтоў на ўскрайках усяго савецка-германскага фронту, а акружэнне Цэнтральнага(!) і Варонежскага франтоў планавалася. Менавіта Варонежскі фронт забяспечыў паспяховы фінал папярэдняй вялікай бітвы, Сталінградскай, можна чотка сказаць - другой па маштабах у другой Сусветнай Вайне. Тады савецкія войскі акружылі эквівалентную аднаму свайму фронту вайсковую адзінку Германіі – 6-ю армію Паулюса, а Варонежскі фронт тады прыкрываў акружэнне  6-й арміі Паўлюса трыма іншымі франтамі.  Аперацыяй цытадэль Гітлер планаваў пераплюнуць маштаб  той сваёй паразы сваёй падвоенай перамогай паперш якбы канкрэтным рэваншам. Назва ж Цэнтральны фронт гаворыць сама за сябе – вельмі зручна аперыраваць ёю ў рэчышчы наступнай гебельсаўскай прапаганды пры дасягненні перамогі. Аднак параза германскіх войскаў у момант паменшыла маштаб бітвы ў той жа прапагандзе да назвы “выраўніванне лініі фронта”; і ўжо падчас самой бітвы з вуснаў тых самых, быццам бы самых дакладных ва ўсім Свеце немцаў.
               У далейшым усе запар германскія даследчыкі фальшывяць па трох галоўных накірунках
1. Аперацыя вялікая, але ўсяго толькі ў шэрагу іншых вялікіх, і відавочна меньшая за Сталінградскую катастрофу.
2. Адсутнасць поспеху германскіх войскаў была выклікана усяго толькі паслешлівасцю адной асобы – Адольфа Гітлера
3. Галоўнае. Савецкія войскі панеслі значна больш страт, чым гарманскія.
У разы больш. Маўляў калі перамога савецкіх войскаў і была, дык гэта была Піррава перамога.

      Астатнія заходнія даследчыкі па рознаму ставяцца да дзьвух першых фальсіфікацый, але цалкам згодныя з трэцяй хлуснёй, і не надта аспрэчваюць  першыя дзьве хлусні.
І германскія даследчыкі ў прыватнасьці, і заходнія ўвогуле зацікаўлены ў прыніжэнні перамогі СССР. Першыя з мэтай усталявання міта аб адсутнасці кантрольнай бітвы ў спрыяльных для Германскіх войскаў летніх умовах, а другія ў мэтах усталявання міта аб вялікай ролі англа-амерыканскіх войскаў ў пераломе ходу другой сусветнай вайны. Наўпрост абодва заходніх бакі клапоцяцца аб фальсіфікацыі гісторыі на сваю карысць за кошт усіх астатніх.
      Што тычыцца нашчадкаў савецкага боку гледжання, дык іх фальсіфікацыі і прымусілі мяне займацца доследам ролі і наступстваў Курскай Бітвы. Яны таксама хлусяць на сваю карысць, але гэта найбольш адчувальна для астатніх частак былога СССР. Справа ў тым, што не рускія нашчадкі амаль увогуле не займаліся гэтым пытаннем, зрэдку прымаючы на веру заходні пункт гледжання.
Рускія пайшлі ў рэчышчы псеўдарускіх крытыкаў савецкага. А псеўдарускія нашчадкі дзесяцігоддзямі займаліся шмат горшай фальсіфікацыяй унутры пакінутай захадам свабоды дзеянняў у даследваннях. Пакуль яшчэ рэальна існаваў СССР, да сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя, савецкія-рускія даследчыкі яшчэ  крыху адстойвалі праўду па ўсіх пунктах заходніх фальсіфікацый, а ўжо пачынаючы з так званай гарбачоўскай галоснасьці псеўдарускія даследчыкі пераплюнулі нават нямецкіх.
Па-першае акцэнт па пералому ў вайне русскімі даследчыкамі услед за нямецкімі амаль цалкам перанесены з бітвы пад Курскам, на бітву пад Сталінградам з мэтай зрабіць перамогу больш рускай і меньш савецкай.
    Па-другое скончыліся спрэчкі рускіх наконт вінаватых у стаўке Гітлера, маўляў калі на захадзе вінаватым лічаць Гітлера, дык няхай толькі ён і прайграў бітву пад Курскам. Галоўнае каб захад за гэтую саступку працягваў падтрымліваць Расію ў тым, што менавіта толькі частка СССР, Расія перамагла Трэці рэйх, а не ўвесь СССР.   
    Па трэцяму ж складніку, я лічу галоўнаму складніку, па стратах бакоў у бітве пад Курскам нямецка-амерыканскі і рускі бакі на сёнешні дзень адрозніваюцца хіба што ў дробязях страт бакоў па асобных частках бітвы пад Курскам. Цалкам сучасны рускі бок даследчыкаў Другой Сусветнай Вайны , як гэта ні дзіўна згодны з праціўным, гебельсаўска-нямецкім бокам - маўляў Савецкія войскі панеслі большыя страты, чым нямецкія ў разы.
Па шэрагу дробязяў можна здагадацца чаму лічыцца больш савецкім і меньш рускім  бок Чырвонай Арміі у Курскай бітве, чым у бітве пад Сталінградам. За кошт масавых прызываў на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі (дайшла справа і да іх усур’ёз). Маўляў савецкія маглі так дрэнна ваяваць, рускія не маглі, а савецкія маглі. Маўляў пад сталінградам сілы бакоў былі роўныя, і перамагла руская якасць, а пад Курскам колькасная перавага была без сумневу на савецкім баку, і ў гэтым выпадку перамога дасягнута савецкай колькасцю.
Розніцу адчуваеце, забракаваныя псеўдарускімі даследчыкамі чытачы?
У такім рэчышчы псеўдарускай прапаганды мабілізаваныя з Украіны і Беларусі ў 1941-м гаду быццам і ўвогуле не павінны былі праглядацца ў 1943-м. Маўляў яны амаль усе загінулі самае поздняе ў 1942-м яшчэ да Сталінградскай бітвы.
Але гэта не зусім так, калі не зусім не так.


Частка другая.
Ці з’яўляецца самай вялікай бітвай Другой Сусветнай Вайны бітва пад Курскам.

Калі чытач возьмецца за пошук максімальнага колькаснага складу узброенных сіл Трэцяга Рэйха і Чырвонай Арміі, дык без вялікіх намаганняў знойдзе гэтыя лічбы і ў сфальсіфікаваных дакумантах даследчыкаў усіх бакоў. Максімальнымі і германскія і савецкія войскі былі менавіта ў сярэдзіне 1943-га года.
      Гэтыя лічбы выкладваюцца адкрыта, таму што іх не ўжываюць непасрэдна пры асвятленні суадносін сіл і страт у канкрэтных вайсковых аперацыях.
Чаму не ўжываюць? Гэта адзін з эфектыўных мэтадаў фальсіфікацый, - памнажаць самыя вялікія складнікі аргумантаў на нуль.
Ужо з першага погляду кідаецца ў вочы несуразмернасць суадносін агульных войскаў праціўнікаў з аднаго боку, і суадносіны  войскаў  са стратамі у канкрэтных бітвах пры відавочных змяненнях лініі фронту з другога боку.
Так  у складзе Вермахта на сярэдзіну 1943-га году налічвалася больш за 11,7 млн вайскоўцаў, у складзе Чырвонай Арміі  не больш 11 млн вайскоўцаў, а ўсе даследчыкі запар малююць страты Чырвонай Арміі вышэй за страты Вермахта ўдвая- ўтрая, не меней. І пры гэтым фронт рухаўся на захад, у бок Вермахта.
Як гэта ўвогуле можа быць такое, спытаў бы я ў гэных даследчыкаў…. 
Меньшы бок страчвае ўдвая больш, і разам з тым наступае, а значыць перамагае???
Гэта магчыма толькі ў фальсіфікацыях, я лічу.
Але гэта ж яшчэ не ўсё па параўнанню агульных маштабаў.
Па-першае войскі Вермахта былі расцягнутыя усяго толькі ад Францыі да Арла і Белгарада, а Чырвоная Армія была расцягнутая ад таго ж Курска да мяжы з Японіяй. Гэта ўтрая-чацьвёра большая адлегласць, і з куды горшымі транспартнымі пралемамі.
       І няхай бы войскі Вермахта меліся дзе-небудзь ў паўночнай Афрыке, або яшчэ дзе мелася вайсковая групоўка хаця б суразмерная з мільённай Квантунскай Арміяй Японіі; але такіх у 1943-м годзе Вермахт не меў. У  Ромеля пры італійскіх арміях была хіба што адная дывізія пад шыльдай корпуса. Дзесятак-дзве тысяч вайскоўцаў максімум, пры  якой сотні танкаў. Хіба аналягічнымі войскамі на Дальнім Усходзе СССР магло стрымліваць пагрозу японскай агрэсіі? Яшчэ на Халкін Голе ў 1939м такі корпус японцы б напэўна разбамбілі. А ў 1943-м пэўна. Не тыя ўжо маштабы вайны былі, каб японцам пужацца адной-дзьвух дывізій з танкамі без аналягічных італійскім афрыканскім армій. Такім чынам ужо простае параўнанне з першага погляду дае значную колькасную перавагу Вермахту.
З амаль 12 млн вайскоўцаў па шматлікіх чыгунках можна было мабілізаваць пад канкрэтную бітву значна болей войскаў, чым  11 млн чырвонаармейцаў па адной-дзьвух чыгунках на ўтрая большыя адлегласьці. На 3 млн гітлераўцаў хаця б каб 1,5- 2 млн тых чырвонаармейцаў перакінуць паспявалі.
Але і гэта ня ўсё. Вы нідзе не ўбачыце ўлічанымі ў вайсковых аперацыях дзесяткі пехотных і дэсантных дывізій Люфтваффэ, а іх было больш 30-ці.
Разам з зенітнымі дывізямі, яны даводзілі кожны з шасцёх рэльных паветраных флатоў да памераў звычайных палявых нямецкіх армій. Аб іх толькі ў гісторыі Люфтваффэ прачытаць можна, бо там рэклямуецца прадукт а не параза.  І больш за 816 тыс зенітчыкаў, і 21 пехотная, і 11 дэсантных дывізій і яшчэ там нейкія памагатыя вайсковыя часткі Трэцяга Рэйха быццам аніякага дачынення да сухапутных аперацый не мелі. Уяўляеце сабе? Савецкія лётчыкі з сваймі механікамі мелі, а пехацінцы паветраных флатоў Люфтваффэ не. Уяўляеце сабе як вяліся і вядуцца падлікі? 
Спытаеце адкуль яны маглі столькі мабілізаваць, калі нават па Вікіпедыі насельніцтва ІІІ рэйха складала 90 млн, а СССР пад 200?
Дык і гэта ж таксама поўная хлусня. На самой справе на тэрыторыі Рэйха да вайны пражывала каля 110 млн чалавек. Грамадзянамі Рэйха зрабілі не толькі немцаў Германіі і Аўстрыі ў межах 1937-га (каля 80 млн), але і французскія Эльзас з Латарынгіяй і Люксембург(да 3-4 млн) і 2/3 Чэхаславаччыны( 9млн) і больш паловы Польшчы з Гданьскам і літоўскім Мемелем(14-15 млн). Тэрыторыя 110 млн, не абцяжараных руйнаваннем працяглых вайсковых аперацый, плюс больш 10 млн прыгнаных іншаземных працоўных  з аднаго боку. І тыя ж 120 млн з другога, савецкага боку, у якім каля 15- 20 млн раней акупаваных, зруйнаваных тэрыторый. А яшчэ каля 20 млн са 120 ці гэта не прыстасаваныя да такіх войнаў жыхары Сярэдняй Азіі і Поўначы. Адкуль жа ў СССР армія будзе нават не больш, а хаця б такая ж? Хто б танкі і самалёты з харчаваннем для той арміі вырабляў? Астатняія тэрыторыя СССР у межах 1937г з насельніцтвам каля 40-50 млн на пачатак ліпеня 1943-года была па-ранейшаму акупаваная. І  Беларусь, і  Украіна, і  заходнія вобласці РСФСР . Безумоўна без уліку Прыбалтыкі, Бесарабіі і заходніх частак Беларусі з Украінай, а таксама без уліку страт забітымі і знявечанымі ў 1941-1942 гг!.  Па перапісу насельніцтва 1937-га ў СССР  было ўсяго толькі 160 млн насельніцтва. На чэрвень 1941-га гэта 165-167 млн, мінус акупаваныя 40-50 вось і атрымліваецца прыкладна 120млн .
Але ж і гэта не ўсё.
    Нават італійцы падчас бітвы пад Курскам яшчэ ваявалі на баку Вермахта. Заставаліся яшчэ і фіны, і венгры, і румыны. Так, яны панеслі вялікія страты падчас Сталінградскай бітвы, але іх дывізіі ніхто не ліквідаваў. Яны па-ранейшаму былі на ўсходнім фронце, але мы іх ужо не бачым там ні асобнымі арміямі, нічым іншым у фальшывых даследчыкаў. Проста навошта  паказваць тыя дывізіі і вайсковыя часткі   зацікаўленымі у супрацлеглым?  Агулам насельніцтва сатэлітаў нават без Італіі складала больш траціны насельніцтва Рэйха, але і італійцы да ліпеня на усходнім фронце былі, бо іх потым восенню самі немцы пад Львовам расстрэльвалі. І што ж, яны байкатавалі Курскую бітву,атрымліваецца? Не можа такога быць, кожны нармальны чалавек так палічыць. Хаця б таму, што да гэтага моманту і з насельніцтва СССР былі сфармаваныя ажно чатыры дывізіі СС. Адна з Галічыны, дзьве з Латвіі і адная з Эстоніі. Навошта яны б былі патрэбныя, калі б Вермахт абыходзіўся і без войскаў старых сатэлітаў?
Такім чынам  кіраўніцтву Германіі стратэгічна было падпарадкавана ніяк не меньш за 13-14 млн вайскоўцаў розных краін супраць 11 млн савецкіх. Гэта быў максімум. І не выпадкова. Перад Сталінградам  германскаму боку надта  турбавацца не было чаго. Наступалі. А перад Курскам фронт  рухаўся на ўсход бесперапынна на працягу больш за поўгода. У сувязі з гэтым і была праведзеная ў Рэйхе татальная мабілізацыя, аб’яўленая толькі пасля. Калі яшчэ, як не ў гэты момант праводзіць самую вялікую аперацыю?
Бітва такой і была з абодвух бакоў, самай буйной. Проста так званыя даследчыкі улічваюць сілы і страты германскага боку толькі ў частцы Курскай Бітвы - наступальнай аперацыі "Цытадэль", а тое ж самае з савецкага боку па ўсё Курскай бітве.  Па вікіпедыі савецкіх войскаў было 1,3 млн+0,6 млн рэзэрваў = амаь 2 млн. На самой справе гэта два галоўных, Варонежскі і Цэнтральны (каля 0,9 млн) Сцяпны(0,4) і часткі Паўднёва-заходняга з Бранскім франтоў (0,6 млн) Усяго амаль 2 млн.
З нямецкіх там жа ў вікіпедыі паказаны толькі  0,9 млн, удзельнікаў аперацыі "Цытадэль". Гэта толькі 9-я, 4та, і групоўка Кэмпф памерам арміі насупраць Варонежскага з Цэнтральным франтамі. На самой справе там жа прысутнічалі таксама як і тры астатніх савецкіх фронта яшчэ чатыры групоўкі, два паветраных флота з шасцёх (0,5 млн) плюс 2-я палявая і 2-я танкавыя арміі (0,6 млн) Гэтыя больш за міл’ён вы не знойдзе анідзе. Як быццам не рухалася б 2-я нямецкая армія, калі б зняліся з іх фронту улічаныя фальсіфікатарамі войскі Цэнтральнага фронта. Як быццам гэта не 2-я танкавая армія перашкодзіла улічаным(!) фальсіфікатарамі войскам Бранскага фронту (як рэзэрвовым) акружыць 9-ю армію Модэля. Усяго тыя ж 2 млн войску нямецкага боку, толькі не амаль, а не меньш.
З абодвух бакоў атрымліваецца 4 млн. Ну і калі было больш?

Частка трэцяя.
Генералы або Гітлер, хто вінаваты?

На мой уласный погляд як раз тутака усё дастаткова проста.. Нават наўпрост замяні тады Гітлера  на любога з ягоных генералаў, ці пастаў Гітлера на месца любога з ягоных генералаў – вынік з гэтага не змяніўся б. Яны ўсе ўжо былі блізнятамі-авантурыстамі. Нават той Роммель, які пазней, летам 1944-га быў абвінавачаны ў змове  супраць Гітлера. Такая  тыпізацыя атрымалася пасля прапановы Гітлера Паулюсу скончыць жыццё самагубствам у тэрмінова прызначаным яму чыне фельдмаршала. Ніхто з разумных людзей не будзе выконваць ролю сымбалічнай ахвяры па заказу хоць і самага крутога хфюрэра. Прапаноўваць быць ахвярай можа толькі малое  вялікаму, але не наадварот. А вось па заказу малога хоць і Адольфа, хоць і Езуса нешта большае магло пайсці на ахвяры. І Германія з Еўропай у першым выпадке, і сам Іегова у другім выпадке. Высакароднасць пакуль яшчэ ніхто не адмяняў.
   Таму увесь, не толькі германскі генералітэт, але і астатняе кіраўніцтва НСДПА, і кіраўніцтва ўсяго Рэйха было вінавата ў паразе пад Курскам. Яшчэ  пачаткам Другой Сусветнай вайны вінавата. Грунтавацца на расавым-нацыскім  прынцыпе ў заваёвах гэта як раз тое самае, што  патрабаваў Гітлер  ад Паулюса – “Памры фельдмаршалам, але цяпер”. Розніца паміж той групай камандуючых была толькі ў ступені папярэдніх грахоў. Модэлю пасля ягоных злачынстваў войскамі СС губляць было ужо няма чаго, і ён пазбягаў шчырых авантур са свайго боку. Але авантурнічаў без усякай высакароднасці ў дачыненні да праціўніка.   Гудэрыян і Манштэйн лічылі сябе простымі салдатамі з генеральскімі пагонамі. Ім было што губляць з працягненнем вайны на больш вялікі тэрмін. Маглі ім даручыць гарады і вёскі паліць. Вось яны і рызыкавалі больш неабходнага. Чужымі жыццямі, але ў той самай форме, што і яны самі – германскай рызыкавалі. Нічым не лепш Гітлера было ўсё нямецкае кіраўніцтва, а не толькі генералы такім чынам.


Частка чацьвёртая.
Аргуманты і факты па Курскай бітве.

Аперацыю “Цытадэль” планавала менавіта германскае камандаванне, а не савецкае. Яно не магло быць абсалютна авантурным пакуль у ім быў хоць адзін Гітлер, або адзін Модэль, або нават адзін Роммель. Безумоўна паспяховасць аперацыі грунтавалася не толькі на раптоўным масавым увядзенні новых узбраенняў, але і на колькаснай пераваге ў канкрэтных месцах. Не блытаць з колькаснай перавагай у стратэгічным пляне. Яе магло і не быць. Так планавалася кожная вайсковая аперацыя гітлераўцаў ад уваходжання германскіх войск у Польшчу да Сталінградскай бітвы і веснавой Харкаўскай аперацыі. Як паказваюць лічбы тых часоў, у Германіі на той момант была колькасная перавага і ў стратэгічным пляне. Вышэй было адзначана, што вермахт з хаўруснікамі разам мелі ў сваім складзе не меньш 13-14 млн вайскоўцаў. у той час як Чырвоная Армія ад Курска да Ўладзівастока налічвала ўсяго 11 млн пры адсутнасці іншых сур’ёзных франтоў у абодвух. Такім чынам калі СССР здолеў мець на фронце больш 6 млн вайскоўцаў, дык Германія і хаўруснікі мелі на гэтым жа фронце ніяк не меньш, а безмоўна больш. Іншая справа, што страты бакоў дзьвух папярэдніх год  якасна адрозніваліся. У той час, як Германія да лета 1943-га страціла своех прафесіяналаў, СССР у большасці страціў па-сутнасці аматараў вайсковай справы.  Германія праз ідэялогію расізма татальна хавала свае страты на фронце і была вымушана вучыць навабранцаў штабнымі настаўнікамі, хаваючы носьбітаў праўды ад моладзі.  СССР наадварот ішоў на штучнае павялічэнне страт, і кожнага настаўніка з фронта навабранцы слухалі як Бога. У выніку перад Курскай бітвай на германскім баку  было больш зялёных авантурыстаў, а на савецкім больш вайскоўцаў з рэальным досведам і годных вучняў.
Гітлер мог нагнаць на лёсавызначальную бітву і ўдвая больш за савецкіх вайскоўцаў з тых 13-14 міл’ёнаў, але на гэтыя непрадказальныя напоўаматарскія зялёныя мільён-два у адрозненні ад бітвы пад Сталінградам ужо быў яшчэ больш непрадказальны стрымліваючы фактар – партызаны паўднёвай Украіны і Беларусі. Кожная безкантрольная тысяча вайскоўцаў германскага боку была не проста лішняй. Яна вяла да рэзкага павялічэння партызанскага фактару з непараўнальна неапраўданымі стратамі нямецкага боку ва ўмовах беспарадку.
Не прафесійныя войскі эфектыўныя пры разбурэнні, а не пры наступу, які планаваўся гітлераўскім камандаваннем.
Таму і не буду я улічваць лішніх напоўаматараў на нямецкім баку, з ліку яе сатэлітаў і былых савецкіх точна. Для рэальных суадносін бакоў дзьве невядомых, сатэлітныя і партызанскія надта непрадказальныя нават для мяне, а не толькі для ваюючых бакоў таго часу.
         
          Па стратэгіі.  Напоўаматарскія ляпам яна выглядае па германскаму боку, шчыра кажучы. Навошта Чырвонай Арміі імкнуцца спыняць праціўніка адразу на абодвух напрамках, калі дастаткова яго спыніць на адным, слабейшым напрамку? Відавочна ж, што моц абедзьвух груповак разлічваліся на ўдар толькі да Курска. Так і адбылося. Паўночная групоўка Модэля была спынена  ужо з 10 па 12 ліпеня, страціўшы за гэтыя тры дні амаль 220 танкаў (гэта па Вікіпедыі!), у тым ліку большасць тыграў Модэля. Без усякіх Прохаравак. І ўся аперацыя Цытадэль развалілася, бо паўднёвы ўдар Манштэйна з Белгарада ад самага пачатку не быў разлічаны ажно да горада Арла. Модэль згубіў перамогу першым. Не хто небудзь, а лепшы генерал Рэйха. Колькі ж трэба было тых танкаў Германіі на абодвух накірунках на ўсю аперацыю, калі за першых 10 дзён  з 5 –га па 15-е ліпеня яны прайшлі ўсяго чвэрць патрабуемай адлегласьці пры такіх стратах? Ну калі рэзэрваў Чырвонай Арміі хапіла і на контрудар, дык пэўна супраціў не памяншаўся б. Дык колькі? 70-80 танкаў на дзень па аднаму накірунку памножыць на два накірунка і сорак дзён. Атрымліваецца 6000 танкаў. Гэта не меньш таго, колькі ўся Германія выпускала сярэдніх і цяжкіх танкаў за  ўвесь1943 год па той жа Вікіпедыі.
  Адносна фальсіфікацый колькасці новых танкаў у бітве заўважу. Па тых жа дадзеных Вікіпедыі са студзеня да червеня(!) сышло з канвэера больш 200 тыграў і 400 пантэр, але яны бачныя толькі пад Курскам і ў памеры  ўсяго толькі 148 тыграў і 200 пантэр. За чэрвень яшчэ 60  тыграў і не меньш 150 патэр зрабілі. І дзе яны зніклі тыя лішнія 120 тыграў і 350 пантэр  падчас сапраўднай спякоты немцаў з сярэдзіны ліпеня па жнівень, калі былі улічаны ў стратах і неіснуючыя савецкія танкі?
   Як маглі потым савецкія войскі наступаць на Кіеў увесь верасень і кастрычнік, як маглі наступаць паўднёвей той жа Паўднёва-Заходні фронт, калі па той жа Вікіпедыі з усімі іх Крывашэевымі і Манштэйнамі было страчана каля 6000 савецкіх танкаў? Дзе іх было браць для наступу, калі ўвесь СССР столькі і за квартал не выпускаў, а ў Германіі  лішніх, не зарэгістраваных фальсіфікатарамі, выпушчаных да 1 ліпеня было назапашана больш, чым у бітве пад Курскам выкарыстана?
Як магла пасля гэтага наступаць тая Чырвоная Армія? І чаму не наступаў вермахт?
  Яшчэ ляп, калі абапірацца на суадносіны страт і суадносіны войск па Вікіпедыі.
Колькасць вайскоўцаў з савецкага боку паўднёвей Арла ажно да Азоўскага мора ў ліпені-жніўні каля 3 млн, бадай палова Чырвонай Арміі на заходнім фронце, а германскіх усяго 1,3 млн.
   З такіх фальшывак напрошваецца справядлівае пытанне, -
Яны там здурнелі ў той стаўке Гітлера ў тым 1943-м, планаваць наступ 1,3 мільёнамі супраць 3 мільёнаў? 3-ма тысячамі танкаў супраць 6-ці? Няхай і надта дарагімі. Ну калі вермахт больш Чырвонай Арміі, дык хіба не здурнелі?
Калі так, дык мог бы знайсціся хоць адзін разумны для арганізацыі наступу немцаў на іншых участках савецка- германскага фронту. Там жа ш атрымліваецца, што была відавочная колькасная перавага германцаў, праўда?
           У тым та ўся і справа, што колькасная перавага была на баку Рэйха паўсюль і ў 1943-м, але гэта былі ўжо далёка не прафесіяналы 1940-1941-х гадоў. Таму іх і абы як улічвалі нават падчас вайны па месцах баёў. Геббельсаўскай прапагандзе было важней прадухіліць паніку ад набліжэння немінучай паразы, чым мець магчымасць абьектыўна планаваць папаўненні канкрэтных участкаў фронту.
Таму інфармацыя аб сапраўдных стратах па месцах баёў і была недапушчальна засакрэчанай, застаўшыся такой дагэтуль. Але далейшы ход баявых дзеянняў, бесперапынны рух фронту на захад сведчыць аб тым, што суадносіны страт былі на карысць менавіта Чырвонай Арміі. У тыя самыя разы, бо  з меньшай перавагі фронт быў бы проста нерухомым.
Адзінае выклюэнне – новыя танкі. Безумоўна тыграў страчвалася ў разы меньш танкаў Т34, а пантэр у разы меньш танкаў Т70, але толькі таму, што новыя нямецкія танкі  каштавалі больш адпаведных савецкіх танкаў у ДЗЕСЯТКІ разоў. Акрамя таго па танках і САУ пастаянна ўжываецца яшчэ адная фальсіфікацыя спецыфічнага характару.
Савецкія САУ улічваюцца ў стратах савецкіх танкаў, і на гэтую акалічнасць не звяртаецца ўвага. Маўляў савецкіх САУ на той момант было мала. А вось нямецкія САУ не(!) улічваюцца ў стратах танкаў усімі фальсіфікатарамі, маўляў гэта тэхніка пяхоты. Дык дзе тут будзе аб’ектыўны падлік? Падбілі напрыклад адзін Фенрдынанд два падбітых танка Т34, і лік страт 2:0 на карысць Германіі? А тое, што адзін Фердынанд каштаваў больш дзьвух рот танкаў Т34 не лічыцца? Нават Фердынанды ў лік страчаных танкаў нямецкім бокам фальсіфікатараў не паказваюцца, у той час як доля САУ у бронетанкавых войсках вермахта заўсёды была значнай, ад 1/3 да паловы. Дастаткова адзначыць, што самага масавага танка вермахта ТIV за гады вайны было зроблена усяго 8700 шт, а самай масавай САУ вермахта Stug 9300 штук.
Што ж тычыцца савецкіх САУ, дык іх усіх было зроблена ў некалькі разоў меньш адных толькі трыццаць чацьвёрак. Такім чынам  суадносіны колькасці і  страт бакоў у танках варта карэктаваць павялічэннем праўдзівых страт германскага боку ў паўтара-два разы пры адсутнасьці адпаведных канкрэтных дакумантальных сведак. Бо нямецкія САУ былі з нямецкай пехотай паўсюль. Гэта больш зброя наступлення, чым танк дарэчы.  Да прыкладу можна смела лічыць так, -калі ў вікіпедыі колькасць нямецкіх танкаў у бітве 2700, а савецкіх 4,9 тысяч, дык на самой справе танкаў і САЎ прыкладна па 5 тысяч з кожнага боку было. І адпаведна нямецкім бокам было страчана танкаў значна больш, калі менавіта савецкія войскі перайшлі ў шырокае контарнаступленне.



Частка пятая.
Прохараўка

 Асобным эпізодам ва ўсёй Курскай бітве стаіць танкавая бойка пад Прохараўкай. Варта адзначыць, што ў дадзеным эпізодзе абодва бакі цярпелі авантурнасцю па аб’ектыўных абставінах. Непасрэдна перад танкавым сутыкненнем пад Прохараўкай высвятлілася, што на поўначы Модэль  страціў шанцы працягваць і ранейшы марудны наступ. У той жа дзень на арлоўскім напрамку ён увёў апошні рэзэрв хутчэй у адчаі, без шанцаў на поспех, бо ў Модэля тыграў ужо практычна не засталося. Ва ўсякім выпадку пасля 12 ліпеня на поўначы аперацыя Цытадэль ужо не праводзілася. Як адзначалася вышэй, без поспеху хаця б на адным з дзьвух накірункаў уся аперацыя не мела шанцаў на поспех. Не нашмат лепей былі справы і ў самога Манштэна, калі па вялікаму рахунку браць. Абсалютна Манштэнам было пройдзена ўдвая больш кіламетраў, чым Модэлем, але гэтая розніца ў 15 кіламетраў была дробяззю ў параўнанні з заставаўшыміся больш чым 100 кіламетрамі паміж паўночнай і паўднёвай групоўкамі. Пантэры Манштэйна таксама як і тыгры Модэля былі амаль перабіты і спынены на самым кароткім шляху да Курска. А ў яго былі ўсе пантэры, меўшыеся не толькі пад Курскам, але і ўвогуле ў Рэйха на франтах. Больш пантэр нідзе не было. І як ім было прайсьці яшчэ ўтрая больш пройдзенага, чым яны прайшлі нават у тым выпадку, калі б Модэль здолеў утрымаць свае 10-15 км прарыву? Паперш на гэта б спатрэбіўся яшчэ месяц,  па-другое усе пантэры рэйха, што былі выраблены за наступныя поўгода, па-трэцяе спатрэбілася б прадухіленне падмацаванняў варонежскага фронта іншымі.
Працяг удару на тым жа напрамку заставаўшыміся ў Манштэйна некранутымі тыграмі прывёў бы максімум да дасягненняў Модэля. Але гэта калі б у Манштэйна было б столькі ж тыграў, колькі ў Модэля. Аднак у Манштэйна ад самага пачатку тыграў было ўдвая-ўтрая меньш, чым у Модэля; і зусім не было Фердынандаў. У Манштэйна магла заставацца толькі адная мэта – дольш Модэля працягнуць заставацца ў рэчышчы выканання пляна аперацыі Цытадэль. Каб калі на каго і брахаў Гітлер з дзьвух генералаў за паразу, дык не на Манштэйна, а на Модэля. І Манштэйн абірае свой варыянт “захлопвання дзьвярэй”. Максімальна небачны для не спецыялістаў з стратэгічнага кіраўніцтва. Ён змяняе напрамак з паўночнага, на паўночна ўсходні. У гэтым напрамку ён бы не сустрэўся з Модэлем нават пры ўзяцці Курска Модэлем, але… Але Модэль у Курске ўжо і не чакаўся. Гэта па першае. Паўночны ўсход можна ахарактарызаваць і як больш дакладны паўночны, і як больш агрэсіўны. Гэта  па-другое. І па трэцяе відавочна, што апошнія тыгры бітвы на гэтым напрамку камандуючы варонежскім фронтам Ватуцін не чакаў, як і яго абаронцы. Кіламетраў будзе намотана па-максімуму, няхай яны і ста метрамі будуць у патрабуемым, паўночным накірунку. Галоўнае больш знішчаць, чым быць знішчанымі.
І гэта амаль спрацавала.
У стратэгічным пляне аніяк, а ў аператыўным амаль спрацавала. Ужо Ватуціна ахапіла паніка з параўнанняў становішча яго фронта, і фронта Ракасоўскага.
Услед за Ватуціным ніхто ў стаўке не панікаваў, але было горшае. Знакамітае шапказакідальніцтва. Супраць аднаго нямецкага корпуса, хай і апошняга, хай і танкавага была кінута цэлая рэзэрвовая, сырая танкавая армія Ротмістрава. У штурмаўшчыне кінута. З панікі Ватуціна і “шапказакідальніцтва” стаўкі. Бо агульны поспех ва ўсёй бітве для стаўкі ўжо быў відавочны. Там проста  спяшаліся паставіць “жырную кропку”, вось такую –(!) З дабіваннем нямецкага наступу адначасова і па арлоўскім, і па белгародскім напрамках. Вось і наспяшаліся. Наступ нямецкага корпусу ў гэты момант ужо з вялікай доляй умоўнасьці можна было назваць наступам. Ён хутчэй абараняўся. А ў абароне і корпус арміі супрацьстаяць здольны. З арміі ж Ротмістрава хіба што паўтара корпуса з лягчэйшых танкаў паспявала пад гарматы тыграў Манштэйна. Крамя таго ўся армія Ротмістрава была рэзэрвовай. Вось і вынік. Колькасна пад прохараўкай савецкі бок страціў значна больш, трапіўшы ў банальную засаду і сваю ж супрацьтанкавую яму. Колькасна бой быў выйграны немцамі. Але не якасна, і не стратэгічна.
Адная рота тыграў з 14 адзінак каштавала не меньш кошту танкаў усёй рэзэрвовай танкавай арміі Ротмістрава. 12 млн марак, гэта каля 60 млн рублёў. Або каля 400 танкаў Т34  У той жа рэзэрвовай танкавай арміі быў не поўны склад, і значная частка танкаў лёхкіх Т70, дзешавейшых. Ва ўсім жа нямецкім корпусе было не толькі каля поўсотні тыграў, але і больш ста   танкаў ТIV, якія таксама былі ў разы даражэй за Т34 і  тым больш за Т70. Такім чынам кошт узбраенняў нямецкага корпуса ў разы пераўзыходзіў кошт узбраенняў танкавай арміі Ротмістрава. І якое б там не было перавышэнне страт у баявых адзінках з боку Чырвонай Арміі, але перапыненне наступу з абодвух бакоў сведчыць аб тым, што ў змаганні коштаў нямецкі бок прайграў нават сам бой пад Прохараўкай. Нягледзячы ні на нямецкую засаду, ні на галавацяпства Ротмістрава, ні на розніцу ў кваліфікацыі нямецкай гвардыі і савецкіх  рэзэрвістаў.
Што ж тычыцца разгляду бою пад Прохараўкай у стратэгічным пляне, відавочна, апошні рэзэрв нямецкага камандавання на адзіным з дзьвух, на адзіным іх абнадзейваючым  накірунку быў дарэмна змарнаваны на пустую справу.
Потым страчаных пад Прохараўкай танкаў корпуса не хапіла на прадухіленне контрудараў савецкіх войск і на поўначы, і на поўдні, у той час як значная частка страчаных савецкіх танкаў была адноўлена шляхам рамонта падбітых на адваяваных палях баёў. Міты аб такіх жа падбіраннях падбітых танкаў для рамонта з нямецкага боку не вытрымліваюць аніякай крытыкі. Плацдарм, захоплены нямецкім танкавых корпусам прастрэльваўся наскрозь з трох бакоў, таму і быў пакінуты самімі гітлераўцамі ўжо на трэці дзень той менавіта пірравай перамогі пад Прохараўкай– 16 ліпеня. Яе так гітлераўцы і не ўзялі нагадаю.  Што на тым невялічкім полі на адлегласьці вінтовачнага стрэлу ад пазіцый Чырвонай Арміі можна было падабраць з падбітага, калі давялося хуценька ратаваць адыходам нават непадбітае?
Разгарні там на ўсю моц працу механікаў-рэмонтнікаў хаця б па эвакуацыі, дык і ўсіх рамонтнікаў пазбавілася б паўднёвая групоўка. Карта ў дапамогу. А да 18 ліпеня нямецкая групоўка пакінула і ўсё занятае ёю да пачатку аперацыі Цытадэль. Там аніякіх рэмонтнікаў не хапіла б сабраць усё падбітае, калі б да 16-га падбіралі толькі падбітае пад Прохараўкай. Усяго за два дні пад наглядам савецкая штурмавой авіяцыі не меньш тысячы адзінак цяжкай тэхнікі там заставалася!

Эпілог.
 
Такім чынам Курская бітва была самай масавай  бітвай прыкладна роўных па сілах бакоў з агульнай колькасцю вайскоўцаў каля 4-х мільёнаў, ад 4,5 да 5  тысяч самалётаў, і не меньш 10 тысяч танкаў.
І гэтая бітва даказала, што Савецкі лад жыцця быў здольны  абараніць сябе перад агрэсарам любой магутнасці не толькі і не столькі колькасна, колькі якасна.