Цуд на Новы год белорусский язык

Анна Игнатеня
Алесь ішоў па вуліцы. Пад нагамі рыпеў снег. Рукі хлопца былі чырвонымі ад марозу: ён страціў рукавіцы, а цяпер баяўся ісці дадому. Цётка абавязкова будзе злавацца і адцягаеяго за вушы. Яна заўсёды за іх цягае.
Хлопчык уздыхнуў. У такія моманты ён заўсёды думаў пра матулю і тату, але іх не было побач. Бацькі працавалі на поўначы, вельмі рэдка прыязджаючы да сына. А Алесь жыў разам з цёткай ужо трэці год і ўсё чакаў, калі матуля і татка вярнуцца назаўсёды.
Вось-вось наступіць Новы год, але настрой зусім не святочны. Ды і свята ў Алеся не будзе. Бацькі абяцалі, што прыедуць, але толькі ўчора пазванілі, што ў іх не атрымліваецца быць на свята. Алесь праплакаў палову ночы. Цяпер свята не будзе. Цётка пагоніць яго ў ложак а дзевятай гадзіне, а сама будзе з сяброўкамі глядзець тэлебачанне і есці салаты.
І раніцай цуда не здарыцца: паделкай Алеся будуць чакаць цукеркі і новыя рукавіцы, таму што старыя ён страціў, а ў цёткі свая дамоўнасць з Дзедам Марозам.
Замест таго, кааб спяшацца да дому, Алесь схаваў змёрзлыя рукі ў кішэнях і патупаў да лесу, што быў недалёка. Цемра напаўзала на горад, у лесе ж была амаль ноч, толькі сцежка святла ад месяца на снезе вяла ўглыб гушчару. Хлопчык пайшоў па гэтай сцежцы. Ён марыў аб тым, як сустрэнецца з татам і маці, як ім будзе весела і лёгка разам…. Заўтра ужо 31 снежня, нажаль для Алеся, - гэта зусім не свята.


З такімі невясёлымі думкамі хлопчык апынуўс яглыбока ў лесе. Вяртацца дамоў усё ж патрэбна. І тут Алесь сапраўды спужаўся, - ён не ведаў, дзе знаходзіцца. Яшчэ некаторы час ён блукаў па лесе, а потым сеў у сумёт і запулюшчыў вочы….
Доўга ці не сядзеў хлопчык, - ён не ведаў. У цішыні лесу пачуўся рып снегу. Алесь расплюшчыў вочы. І ўбачыў, што каля яго стаіць стары ў доўгай футры.
-   Ты што, малец, тут робіш? Заблукаў? – запытаўся дзед.
-   Так, не ведаю, як да дому дабрацца. Ды ці патрэбна мне туды?
-   Як так – не патрэбна? – здзівіўся дзядок.
І Алесь усё-усё яму распавёў: і пра бацькоў на поўначы, і пра цётку, і пра рукавіцы, і пра свята, якога не будзе….
-   Э-э-э, малец, нешта ты зусім змерз, - адзначыў стары. - Сядай ў сані, давязу цябе да хаты.
Толькі тут хлопчык убачыў каня, запрэжанага ў сані. Не паспеў Алесь здзівіцца, як сані апынуліся каля яго гарадскога шматпавярховіка.
-   У жыцці заўсёды ёсць месца цуду! – замест развітання сказаў дзед.
Алесь падняўся да квартэры, адчыніў дзверы і замёр у чаканні цёткі. Ён ведаў, што мала яму не здасца, бо спазніўся ён моцна, ды яшчэ без рукавіц…. І тут хлопец не даў веры свайм рукам: у кішэні ён намацаў рукавіцы! Вось дык цуд!
Цётка ўсе не ішла, але з пакою было чуваць галасы…. Хлопец ужо здагадаўся, але не мог паверыць свайму шчасцю. Ён не адчуваючы ног пабег у пакой, не распранаючыся…. І з парога, проста ў абутку, кінуўся на шыю да таты.
-   Татка, татачка! Ты прыехаў!
-   А вось і наш гулёна! – у пакой з кухні ўвайшла маці.
-   Мамачка! – кінуўся да яе Алесь. – Вы ўсё ж такі прыехалі!

-   Так, хуценька, самалётам, - згадзіўся тата.
А назаўтра быў цырк, салют уначы і доўгія размовы пад елкай. Гэта быў саамы шчаслівы Новы год для хлопчыка. А пакуль ён спаў у цудоўную навагоднюю ноч, у паветры каля акна яго пакоя на сеемым паверсе замёрлі сані з дзедам. Той усміхнуўся, гледзячы на хлапчука, махнуў рукой, і ў чароўным святле месяца пад елачкай у пакоі з'явіліся падарункі. Дзед ведаў, што саамы лепшы падарунак Алесь ужо атрымаў, але ўсё ж такі хацеў парадаваць хлопчыка яшчэ больш.