на сметнiк

Янина Пинчук
часамі хочацца –
пад ноль, спачатку
жыцця сляды
за дні чатыры
шпурнуць на сметнік
змяніць бялізну
і праз фортку
пусціць у хату
і дождж і кветнік
працерці пыл
і кнігі перабраць
прунтоўна
амаль не есці
і ганарыцца
пустой лядоўняй
то новы цыкл?
ці, можа, старт
для перахода?
што смецце з думак
не выкінеш так лёгка –
вось што шкода.