Адбiтак маёй Радзiмы

Янина Пинчук
Мая скура нібы малако,
Вусны як пялёстак шыпшыны,
Валасы – аржаное поле,
Вочы – з Балтыкі два бурштыны.
Можа, грэх сабой любавацца,
Ды матыў гэты не адзіны:
Мне ўсцешна, што даў мне Бог
Твар - адбітак маёй Радзімы.