Легенда

Кабердин Владимир
              У старажытныя часы усе паны были падобныя на кабет, а ўсе мужыкі былі падобныя на панначак, і з гэтага спрачаліся па кожнай справе ледзь не кожны дзень. Але аднойчы адзін пан паспрачаўся з адным мужыком наконт таго, як трэба займацца выхаваннем ягоных дзяцей. Паспрачаліся, паспрачаліся, і нарэшце вырашылі, - пан бярэ дзяцей мужыка на выхаванне сабе на год. А потым мужык правярае работу пана, так бы мовіць. Калі мужык не будзе цікавіць сваех жа дзяцей, тады ён аддае пану свайго першага і апошняга каня. Ну а калі зацікавяцца дзеці мужыка мужыком пасля году панскага выхавання, дык тады ўжо пан аддасць сваех дзяцей на выхаванне жонке мужыка, кабеце ягонай. А што далей ўжо не важна было ім, бо ёсць і  нам. Вырашылі, адным словам.
Дык вось праходзіць год. Тутака варта заўважыць, што пан сур’ёзна да справы паставіўся. На старога мужыцкага каня відаць спадзяваўся. І вучыў, і апранаў, і вясяліў выключна па кніжках заморскіх. І аднымі толькі прысмакамі частаваў у дадатак да ўсяго. У Палацы панскім, не дзе небудзь. Ну як усіх панскіх дзяцей гадуюць гадаваў.
Падрыхтаваўся да мужыцкай праверкі і як след, і як не след!
І ўсё быццам добра йшло ж. Мужык прыйшоў, а ягоныя дзеці нуль увагі на тое, хто-што прыйшло. І што ж робіць гэты падлюка? Конь стары, падобны на панначку-зязюлячку што робіць, ну?  Вымае з кішэні жменю лясных арэхаў з бліжэйшага гаю, і сыпле на стол панскі. Як наляцела тут дзяцей ягоных!!!
- Арэхі! Арэхі!!! Тата прыехаў.
Карацей кажучы давялося пану сваех дзяцей на выхаванне мужыцкай кабеце аддаць. А стары конь з мужыком застаўся.