Здаецца, мой матыу такi...

Янина Пинчук
Здаецца, мой матыў такі,
Калі саджуся маляваць,
Што застаецца мне няшмат:
Адно прыроду пераймаць.
Бо што для нас “прырода”?
То дрэвы і лясы, расліны,
Палеткі, сенажаці, кветкі,
Усё звыкла, усё адзіна.
Але... дзе доказы, што
Ружа – з нашага сусвету?
А мо, Маленькі Прынц
Яе расціў, яна з другой планеты?
Адкуль з’явіўся вобраз?
Дзе яна узрастала?
Бо цалкам верагодна –
Яе зусім не існавала.