Спорт как маскультура

Алесь Здань
Спорт як маскультура.

Надыходзіць 2014 год. Год Зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы і Чэмпіянату Свету па хакеіі ў Мінску. Зразумела, што для нашых дзвух краін гэта знакавы фактар. Ён прыбліжае нас да сусветных тэндэнцый ў спорце. Што ж гэта за тэндэнцыі? Яны не новыя, укараняюцца яшчэ з пачатку эры спажывання, у тым ліку ў нашай краіне. Ды, што гаварыць, іх пачатак, яшчэ ў тых часах, калі спорт стаў “прафесійным”. І сэнс іх у пераўтварэнні спорту ў відовішча, забаўку спосаб зарабіць грошы. Спорт усё больш і больш перастае адпавядаць сваёй сапраўднай ролі. Лозунг: “Быстрэй, вышэй, далей” можна смела змяніць на “Відовішней, пампезней , даражэй”. Паглядзіце на адкрыццё Алімпіяд – гэта сапраўднае змаганне ганарлівасці, хто больш пылу ў вочы пусціць. А самі спаборніцтвы. Не ведаеш нават, за што змагаюцца спартоўцы, за медалі ці прызавыя. Кантракты на рэкламу становяцца важнейшымі за перамогі, а твары пераможцаў, не сімбалям мужнасці і самаахвярнасці, а іконай так званага гламура. Гэта ідэалы алімпійскага руху?  Спорт у значнай ступені са стадыёнаў і манежаў перамясціўся ў тэлівізійную скрыню. Правы на трансляцыю, тэлівізійная рэклама гэта адна справа, а мільёны заўзятараў з пляшкай у руках іншая. Спорт замест таго каб прыводзіць людзей да здаровага ладу жыцця, саджае іх ў фатэлі з цыгарэтай і півам. Народ патрабуе відовішч. У хакеі патрэбны дракі, у боксе абавясковы накаўт, калі баі то без правіл, калі аўтагонкі то з аварыяй. Сучасны спорт робіцца часткай масавай культуры -  гэта больш не ўдасканаленне духа, гэта забава для адных і вялікія грошы для іншых. Спорт, як такі, выраджаецца. І мне больш сімпатычна гульня каманды Міханавіч з камандай Мачулішч па футболе, ў районных спаборніцтвах, чым фінал Чэмпіянату света, бо тут сапраўдны спорт, для звычайных людзей, а не пагоня за славай і грашыма. Мне бліжэй дваравая пляцоўка, дзе хлопцы самі з’біраюцца, каб паганяць шайбу, а не пыхлівыя спаборніцтвы ў лядовым палацы, дзеля задавальнення чыіхсці вачэй.
Спорт страчвае сваю сапраўдную функцыю, ператвараючыся ў суб’ект бізнесу, палітыкі і індустрыі забаў. Нажаль гэта аб’ектыўны чыннік. Але я спадзяюся, што фізкультура і спорт усёшткі вярнуцца да людзей, і стануць не абавязковым прадметам, а жаданым урокам.




Алесь Рыбачонак          2013