Лiст белагвардзейцу ад яснавяльможнай панны

Янина Пинчук
У вашым свеце надта няўтульна,
Бо вораг няўмольна падступае,
Вакол разруха, пошасць і руіны,
Ваш Кіеў не жыве, а памірае;
Апошні з белай гвардыі арлоў,
У ненавісным жывяце трыванні
У занядбаным і пустым асабняку –
Я ж не хачу такога існавання;
Я не хачу чужою мне вайной
Жыццё сваё і шлях ламаць дазвання.
Мы персанажы цалкам розных кніг –
Здаецца, вось адказ мой на пытанне.