не паспяваем дыхаць

Мари Верасень
не паспяваем дыхаць.
мы ўвесь час кудысьці бяжым. нам трэба шмат чаго паспець (нам так сказалі - мы так паверылі).
У мяне адчуванне: людзі XXI стагоддзя едуць у цягніках - шмат чаго бачаць за вокнамі, шмат чуюць, шмат ведаюць. У цягніках з самай высокай хуткасцю сядзяць афіцыйна прызнаныя паспяховымі людзі. А ўсе астатнія імкнуцца ўсе жыцце да іх, каб таксама дакрануцца да ўсяго.
Але толькі дакрануцца. Бо трэба час, каб зразумець штосьці глыбока. Трэба шмат часу. Трэба сысьці з цягніка, страціць мільены магчымасцей, каб паслухаць, як спяваюць птушкі.
Гэта пра сенняшнюю павярхоўнасць.
Мы ўжо больш не глядзім на квітненне сакуры. Не тое каб не хочам, а ўжо ня ўмеем.


Дык
ці ня лепш сысьці на першай станцыі і аддыхацца. а потым паглядзець вакол і штосьці занесці глыбока ў душу, каб назаўседы...?