Як адна Iлона двух генералау

Има Иро
...абламала.


(Паводле твораў аўтара Яніны Пінчук)  http://www.proza.ru/avtor/yaninapinchuk



“Біа ма! Дзе гэта я?” – падумала Ілона, расплюшчыўшы вочы ў апраметнай цемрадзі. Яна адчувала сябе неяк незвычайна. Неўзабаве адусюль палілося яскравае святло, адбіваючыся ў шмалікіх люстэрках. Вочы заплюшчыліся аўтаматычна. Ілона зморшчыла нос, чхнула і паспрабавала падгледзець праз вейкі, што робіцца навокал. Бровы ад здзіўлення папаўзлі на чало. Яна стаяла пасярод вялізнай залы, упрыгожанай па-каралеўску. “Вось дык дык!”- падумала Ілона і падышла да велькага люстра. І зарагатала цалкам непрыстойна сабе ў твар.

Яна была апранутая ў нейкую дзівачную сукенку, чорную ў “абліпачку” да кален, перавітых чырвонай стужачкай, а ўнізе жвава варушыліся слоеным тортам шматлікія пухнатыя спаднічкі, чырвоныя і ружовыя. Рукавы таксама пашыраліся ўніз на гішпанскі манер, перацягнутыя ў лакцях рызінкамі з натуральнымі ружамі. Валасы гладка зачэсаныя ў гульку, з якой тырчала рознакаляровае страусавае пер’е ды вытанчаны грыбеньчык. Ілона зірнула на карункавыя пальчаткі чорнага колеру. “Пфуй, старэча! Але й густ!”- і пстрыкнула пальцамі. Пальчаткі зніклі, замест іх з’явіліся два пярсцёнкі на левай руцэ, з агатам і каралам, а на правым прыдалонні чорная самаробная бранзалетка з выявамі дробных птушачак. Ілона ўзняла рукі, пакручваючы кісцямі, перакрыжавала іх над галавою і шчоўкнула абцасікамі. Крутанулася, выгінаючся назад, а потым раптоўна зрабіла крок наперад, натапырыўшы далонькі, нібы рогі.
 
-Донна Ілона, донна Ілона, хутчэй!- нехта падхапіў яе пад ручку і пацягнуў у галерэю.

-Ага, хутчэй. Ляту-ляту!- бурчэла Ілона, ледзьве перастаўляючы ногі ў занадта вузкім строі. Клубы яе так і гойдаліся ўбокі, туды-сюды. “Але й відовішча, ганьба!” – думала яна ў роспачы, тым не меньш, захоўваючы дасціпнасць на тварыку.

Масіўныя дубовыя дзверы, упрыгожаныя вычварнай разьбой, лёкка расчыніліся перад ёю, нібы былі зробленыя з кардону. Па-ранейшаму хістаючыся, але ўжо павольна, Ілона ўпырхнула ўсімі сваімі трапяткімі спадніцамі і рукавамі ў цемнаваты душны пакой, нібы золак на цёмнае неба. Праваднік недзе падзеўся, так і не разгледжаны як след.
 
Вялікасвецкае спадарства ў пакоі напэўна вяло нейкую памяркоўную і вельмі паважную размову, згуппаваўшыся вакол вялізнага каміна. Двое мужчынаў з аднолькавым стамленнем на паморшчаных тварах сядзелі ў фатэлях, насупраць на вялізнай скураной канапе зіхацела бялявым абліччам і палкасцю яскравая бландзінка ў прыгожым мундуры з бліскучымі гузікамі. Побач з ёю, чамусці на падлакотніку, умацавалася стрыманая дзяўчына з упартым чалом і няветлівым позіркам, апранутая ў твідавы пінжак і бездакорнай бялізны блузку з тонкім гальштукам. Яна здавалася адначасова паглыбленай ў нейкія свае таямнічыя думкі, таму што бессэнсоўна гойдала ножкай з начэпленым на кончык пальчыка туфлікам. Нахабнае ўварванне выклікала лянівае абурэнне і пагарду ўва ўсіх, акрамя гаспадара. Ён жвава ўзняўся, нягледзячы на свой сталы век, і дробна пакрочыў да госці.

-О! Донна Ілона!- Ён учапіўся ў правую Ілоніну руку, узнагародзіўшы далонь пацалункам і бессаромна ўтаропіўшыся ў дэкальтэ. Птушачкі на бранзалетке заварушыліся. Ілона адчула няёмкасць. “Чорт!”- падумала яна. А ўслых сказала:

-Прывітанне! З кім маю гонар?- І павалілася на другі, вольны канец канапы. Шнуравадла так і ўпілося ёй у спіну, жывот сціснула, дыхаць стала амаль немагчыма. Шчокі хіба пачырванелі. Раптам Ілона адчула нешта ў руцэ і спрытным жэстам адчыніла аграменны карункавы веер. Здзіўлена глянуўшы на яго, Ілона пачала нязмушана памахваць, нібы ўсё жыццё нічым другім не займалася. Дзяўчаты заўсміхаліся.

-Дазвольце адрэкамендавацца, тыран і дыктатар Аўгуста Піначэт.

-Ахаха! Ну, ведаеце! Яшчэ адзін Піначэт!- Ілона закаціла вочы дагары. – Але, разумееце, той першы быў маладзейшы. Прапаршчык ваеннай авіяцыі. Спірт, разумееце, шмат спірту. Піў бязбожна, а як нап’ецца, дык усё енчыў: “Піначэээт! Каб цябе, Піначэээт!” Так і празвалі яго Піначэтам, але ў вочы яму гэта казаць было забаронена. Ну, ведаеце, як у хаце павешанага не гавораць пра вяроўку. Рэланіум тады яшчэ лёхка было спісаць, я кропельна ўводзіла гэты лек яму ў вену, прымацаваўшы бутэльку на дроціку за жырандолю. Мы размаўлялі пра жыццё, ён цікавы быў суразмоўца, рэдкі. Потым ён закадаваўся, канечне. Вядома, жонка, дзеці. А чалавек быў неблагі, разумны, хіба што скнара. Я калісці наймала ў яго жыллё, паўдома. Дык вось. Дроваў мне ён шкадаваў, а я падкрадала бессаромна. Ён мяне за гэта нават пачаў паважаць. Я ж кажу, прапаршчык. Ахаха! Аднойчы раніцай прыбягае да мяне, шчаслівы, пад пахамі два шчанюкі. “Глядзі, - кажа, - сёння нарадзіліся! Яшчэ ніхто не бачыў!” І смяецца, як тое дзіця. А потым, праз месяц яны захварэлі чумкай і мы іх водкай адпайвалі па чарзе, і павылечвалі! Мне шмат чаго дазвалялася ў гэтай хаце. Сын яго малодшы хварэў на астму, дык мы разам сядзелі ў кнігах маіх і метадычках, што мы з ім толькі не выраблялі! І масажы-дрэнажы, і загартоўванне! Лекі розныя. Уявіце сабе! Аніводнага прыступа я так і не ўбачыла за год! А потым я прысніла…

- Перапыніцеся, пані, калі ласка!- амаль трываючы, генерал стаяў насупраць, паклаўшы сціснутыя кулакі ў кішэні і гойдаючыся з абцасаў на наскі. Ілона паглядзела направа. Другі сеньёр душыўся са смеху, склаўшыся ў сваім фатэлі і пачырванеўшы. Бландзінка абурана і раззлавана глядзела на генерала, напружана выпрастаўшыся і чакаючы знаку. Затое яе сяброўка цалкам прысутнічала, уважліва разглядаючы падзеі. Нават туфлік заняў адпаведнае месца на назе.

- Што вы ўвогуле тут робіце?- не надта ветліва спытала бялявая ў мундуры, падпарадкоўваючыся моўчкі выдадзенаму загаду.

- А я ведаю? Ці ж не вы мяне запрасілі? Не, ну як я вам не падыходжу, дык дазвольце развітацца. Надта мне патрэбная гэта брудная праца! Сто лет і тры гады. Напрыканцы, я жанчына. Усё! Звальняюся! Задзяўбло!

Ледзь паўстаўшы, але захаваўшы кроплю годнасці, Ілона пагойдала да выйсця, нібы пакрыўджаны экзатычны вусень. Раптам ад каміну на яе рынуліся два гепарды.

-Сяд! – загадала Ілона грозна, ляснуўшы веерам па далоні. І павярнулася да паўстаўшай з канапы абмундыраванай апаненткі:

-Вы яшчэ жывая і маеце шанец на адраджэнне. Мізэрны шанец. Праз прабачэнне. Адзіная ўмова: хопіць нізкапаклоннічаць! Вы не паўзун, напрыканцы. Дзе ваша годнасць!

-Вы,- Ілона звярнулася да генерала,- абвінавачваецеся ў забойстве прынамсі адной казулі ў запаветным лесе.
 
-Не, гэта яна.- Піначэт адмовіўся, не мігнуўшы павекам.

-І яшчэ. Мне непрыемна назіраць за вашым кха-кханнем.- Ілона закашлялася, - І не падманвайце дзяўчыну. Яна не ведае, нават не ўяўляе што б ёй прыйшлося з вамі рабіць насамрэч, каб атрымаць хвіліну такой-сякой блізкасці. Тьху! Паскудства!

Генерал з расчыненым ротам апусціўся ў фатэль. Ілона без ценю ўсмешкі распусцілася ў паветры. Вось распусніца!
…………………………………………………
Калі я захварэю, Міцькі:
http://www.youtube.com/watch?v=nMWtO7AsoZM
Ванінскі порт:
http://www.youtube.com/watch?v=5PF5t6dY9C4