Калi робiцца мне зусiм кепска...

Янина Пинчук
Калі робіцца мне зусім кепска,
Я плюю і на працу й на грошы,
І, сабраўшыся за гадзіну,
Стрымгалоў лячу ў падарожжа.
Гэта магія руху і шляху
Ці наўрад паддаецца аналізу,
Толькі гэта – надзейны метад
Для душэўнага гемадыялізу:
Бы бялізна, вымыты думкі,
Раствараецца горыч-атрута,
Нараджаюцца новыя сілы
І жыццё не здаецца пакутай;
Зноў вучуся лёгкай хадзе,
Зноў вучуся усмешцы без злосці,
Бо на снезе абапал чыгункі
Застаюцца трывогі і млосці.
І пасля я трымаю зарад
І пражыць пару месяцаў можна,
Ну, а бачыш, што я захварэла –
Выпраўляй мяне ў падарожжа.