Геапалiтыка верша

Янина Пинчук
Геапалітыка верша
Пралягае ў моўным прасторы;
Сёння нам адкрылася тое,
Што было забаронена ўчора;
І адзін тут у полі воін
У суровым краі-памежжы:
Не хілі ты журботна голаў,
Ад цябе вельмі шмат залежыць!
Калі пішам па-беларуску –
Пашыраем уласныя межы,
І будуем мовы сваёй,
Нібы дойліды, Белую Вежу.