1 студзеня

Янина Пинчук
Дзень першы года.
Перазагрузка.
Пустэча вуліц,
Завулкаў вузкіх.
Мароз лютуе.
Тэкстуры снегу.
Жыццё на паўзе –
Няма разбегу.
А мне прыемна –
Вакол празрыста.
Жыццё, здаецца,
Як аркуш чысты.