Зiмовае

Янина Пинчук
Рассцяліліся ўсюды прасціны,
Абгарнуў расліны крышталь,
Надышла зіма міласэрная
І свой чыста прыбрала шпіталь.
На душэўныя раны мае
Ціха сыплецца корпія з неба,
Мне б ляжаць пад сумётаў коўдраю,
А што болей жаўнеру трэба?
Я аглух ад грымот артылерыі,
Ды уздрыгваю ўначы.
А сняжынкі лагодна шапочуць:
“Адпачні. Паляжы. Памаўчы”.
І пяшчотны халодны дотык
Суніме ліхаманку бяды,
І на белым маім мундзіры
Пазнікаюць крыві сляды.