дылема

Янина Пинчук
галактыка дробак
і посуду горы
збуцвелы ручнік
і стаканы ўчарашнія
рэчы нібы прусакі
распаўзліся па хаце
нявымкнута радыё
нібы адбылося
нешта тут страшнае
дроту калючага
і мін не хапае
патэльня бруднейшая
за людскія намеры
добра, што яе
ніхто не чапае...
кубкі шкарпэткі расчоскі
рэчы паўсюль раскіданыя
раніцою кватэра мая
нібы згвалтаваная
паўсюдна сляды барацьбы
паміж неабходнасцю
валачыся на працу
і жаданнем
яшчэ затрымацца
застацца
нарэшце застацца