Здрада лета

Янина Пинчук
Лета
здзяйсняе
подлую
здраду
холадам
хвошча
і не дасі
рады
адгарадзілася
слепымі
хмарамі
і забівае
жаданні
ды мары
дажджу пісягамі
надзеі
крэсліць
у здранцвенне
прыводзіць
босыя ногі
вуліцы места
сусвет паступова
робіцца шэрым
ні ў лета
ні ў сябе
няма больш
веры