Нетутэйшая

Янина Пинчук
Я з іншасвету
Прыбыла з заданнем.
Але ў чым яно...
Забылася дазвання.
Ці здарылася што
Пры нараджэнні?
А я адно хаджу
У задуменні
Ды крыўджу ўсіх:
Ва ўпор не заўважаю,
Маўчу ды мрою,
Нечага чакаю,
Сама ў сабе,
Як кантаўская існасць...
Я не адсюль.
Не спадзявайцеся
на блізкасць.