Мой скарб

Янина Пинчук
Не раз казалі, што мой скарб –
Цяжар бразготак бескарысных,
“Між іншым” кпілі, абражалі
Ці выпадкова, ці наўмысна.
Ды свет даўно ўжо сапсеў,
Усё стаіць нагамі дагары.
Абараняцца сэнсу – нуль,
Што людзям тут ні гавары.
Ды хто “свабодай” ганарыцца,
Той незаўважна так марнее,
Разменьваецца па капейцы
І, як жывёла, мізарнее.
Не хочацца – абы-каму,
Дарунак атрымаў бы варты...
Не хочацца - як на кірмаш,
Дзе сорам заглушаюць жарты...
Хай скарб нікому не прыдасца,
Але хай застанецца чыстым...
Няхай патоне ў зямлі, ў стагоддзях...
Валодаю ім я ды Езус Хрыстус.