Дзень на працы

Янина Пинчук
Паветра загусцела, як жэле,
У калідорах патыхае гарам,
І дзверы кабінетаў зеўраюць, але
Нішто не паратуе ад задухі й жару.

Гадзіннік нат самлеў і са сцяны
Сцякае, сплаўлены, нібы яешня,
Стук клавіш нібы дроб жаўны –
І розум адно стогне няўцешна.

Мая душа даўно ўжо не тут,
І падаецца праца бескарыснай.
Маімі марамі пракладзены маршрут
Да свежых брызаў і пясчаных выспаў...