Масква

Янина Пинчук
Балесная і невыносная,
Родная мая ты чужына!
Бэжавая ды строгая,
Даўкая, бы ажына!
Я імкнулася зненавідзець,
Замест гэтага – закахалася.
Ды захапілася я як госць.
Ніколі б тут не засталася.
Мяне раздражняе “славянскі” шрыфт.
Мне гэтыя слоганы – усе няродныя.
Але я магу выбіраць канікулы,
І ў гэтым - цалкам свабодная.
Я люблю цябе за сяброў,
Хай мовы маёй не даўмеюць:
Кожны горад жыве людзьмі –
У Маскве мяне разумеюць.
Шмат багаццяў яшчэ засталося,
Шпацыроў ды бясед, адкрыццяў...
Я ўпэўнена:
Хоць мы далёка –
Разам будзем шукаць мы выйсце.