Спакой

Владимиров 3
Спакой не знойдзеш у натоўпе.
Ён не аматар дзергатні.
Не будзе ён і ў адзіноце,
ў асобнай камеры хлусні.
Хіба сабе ты праўду скажаш?
Хіба натоўпу ўсю дадаш?
І толькі могілкі нашчадкам
даюць спакой на нейкі час.
Вайсковы лад на іх падобны.
На шэраг помнікаў - адзін,
з жывымі помнікамі годны,
заўжды спакойны камандзір.
Хаваць сябе нідзе не варта.
З каменным помнікам тым больш.
Але як будзе не да жарту, -
з апошнім жартам кожны бой.
Не,
у страі не пашуткуеш.
Не пашуткуеш і ў баі'.
А з першай дурасьцю,
як з кулей
пакінеш іншым смех ціхі'.
Хто рагатаў не па настрою
павінен ведаць праз сяброў,
ужо загінуўшых за Волю, -
наколькі быў спакойным ён.