***

Янина Пинчук
Заводскі раён… Не чакала,
Што стане такім ён родным.
Пераязджала і наракала -
А потым уздыхнула свабодна.
Тут пахі сена, свінг і спякота.
Тут паўсюдна квітнее шыпшына.
Тут сады на Алтайскай, шпацыр і самота.
Тут жыве проста процьма ўспамінаў.