Суайчыннiку у Маскве...

Янина Пинчук
Кажуць, што на чужыне
Земляка свайго добра сустрэць
І наведаць, зайсці на госці –
Каб не страціць святое штосьці.
Бо зямляк –
То кавалак Айчыны,
Напамін несупынны,
Мініятурны, як амбасада,
Як анклав, дзе свая улада.
Чалавек нібы прадстаўніцтва
Дыпламатычнае...
І ты вось такі акурат.
Жаданне маё непрактычнае.
Грошы нам не для шмотак.
Не для праезду.
Не на пошасць зямную.
Я з сваім светлым болем
Іх элегантна змарную.
Я куплю табе ружы –
Даруй, што так мала.
Я б магілу тваю суцэльна
Кветкамі закідала.
Я іду і хвалююся,
Любы, мілы Андрэй...
Я ніколі тут не была,
Мне б знайсці хутчэй -
Мой герой,
Такі блізкі, родны...
Для дыпламата
Хваляванні шкодны -
Але не працую у міністэрстве...
Ну, не працую.
Ды сціскаецца сэрца.
Не падабаецца гэты помнік,
Не падабаецца, як ты жыў,
Не падабаецца мне дзяржава,
Якой служыў.
Ты мог бы зрабіцца
Вялікім канцлерам,
Ты мог бы стаць князем,
Уладаром Беларусі...
Але я ўсё роўна табой ганаруся.
Ты паказаў, які можа быць
Беларус.
Цвёрды, як сталь,
Што не церпіць прымус
Ні ад якой краіны -
Акрамя той, якой
Ён служыць павінны...
Асцярожны, разумны,
Працавіты, упарты –
Не загіне ні за мяжой,
Ні ў Партыі.
За тых, з кім працаваў,
Ты быў буйней і болей,
І трыумфу, і болю
Ты заслужыў даволі.
Ды выракся ты Айчыны –
І вельмі розныя
Тут былі прычыны.
Ты ні ў чым быў не вінаваты.
Ад Гомельшчыны,
Ад роднай хаты,
Пад чырвоных сцягоў
Трапіў шаты.
А можа, то асаблівасці рэгіёну.
Хто русаком тут лічыў сябе –
Іх мільёны.
А за Менскам ужо беларусы,
Тыя, што ашчаслівілі,
Жонку табе падарылі –
Да вас жа, гомельскіх,
Не дабраліся – не навучылі.
Ты абсалютна не вінаваты.
Але чаму мяне мучыць
Пачуццё гэткай страты?
А яшчэ мне здаецца,
Што тут ты самотны –
Усімі пакінуты,
Вельмі гаротны.
Дзе чысціня і свежыя кветкі?
Дзе унукі твае, дзе дзеткі?
І я не ведаю,
Ці існуе для камуністаў рай.
Калі не, то я б табе
Падарыла процьму
Палескіх красак,
І соснаў, і сонечны гай.
Я б пасцелю табе
З мурагу пасцяліла,
І руку б тваю лашчыла,
І ад усёй Беларусі
Да грудзей прытуліла...
Выглядае амаль
Непрыстойнай такая пяшчота.
Для такіх, як ты – не прынята.
Даводзіцца ўпотай.
Калі буду ў Маскве,
Буду кветкі табе
Прыносіць таемна.
І не трэ адгаворваць,
Бо мне гэта прыемна.
Проста ведай, Андрэй,
Што я за цябе малюся.
І я спадзяюся,
Што спіш тут у Маскве,
А сны табе сняцца – аб Беларусі...