Невытрыманасць

Кабердин Владимир
Чакаць ля мора непагоду занятак лёхкі да пары.
Як пойдуць хмары без нагоды, дык згубіш болей, чым набыў.
На супакой нахлыне жорстка адказ пытаннем - «хочаш жыць?»
Да непагоды шмат што лёхка.
А з ёй хіба што лёхка кпіць.
Яшчэ не смешна, не кідаю, чакаць апошні слуп радкоў                у гэтай лужыне, што маю за мора з дальніх берагоў.
Але не скончу нечакана, каб хмарай мне хоць тут не быць.
Каб ліст чакаў сваёй заганы, наканаванасьці з вершынь...

Як дойдзе мне яго вершыня,
заплюшчу вочы і...Няхай!!!
Крыху пазней не будзе выйсця.
Ну а раней... Раней чакаў.

20.05.2015г