Вышыбальнае

Владимиров 3
гумарэска

Адзін чалавек, клікали яго Мікалаем, ніяк не мог зразумець чаму з юнацтва ў яго адныя праблемы па ўзрастаючай у жыцці ідуць. 
Ну і што яму было рабіць, як не пытацца аб гэнай суцэльнай праблеме ў кожнага першага сустрэчнага?
Што? Ну? Ведаеце ж безумоўна.) Але няхай, працягну сам.
У яго было ўпарства, забыўся я паведаць. Ён сам аб гэтым не аднойчы казаў. Так казалі  ягоныя сустрэчныя, праз якіх я пра яго празнаў.  І пра ягоны самы вядомы раман праз іх я таксама празнаў. Назва рамана цяжка на беларускую мову перакладаецца, але паспрабую ўсё ж ткі.  "Як выпрабоўвалася шталь", або "як іспытвалася шталь". А зараз праз перакладчык Гугл паспрабую.... Як загартоўвалася шталь!!! Во як.  Не чакаў прама скажам. У нас, на Беларусі шталь робяць, шталёвыя вырабы таксама, але пісьменнікі зрэдку такія словы ўжываюць, а на вытворчасці нахалера тая беларуская мова трэба, прабачце ўжо мяне шчырыя чытачы, наўпрост у вас пытаюся? Не патрэбная яна там нікому. Даказана ж. Жыццём даказана. Дык вось аб тым Мікалае, што раман знакаміты напісаў. Тое, што ён  ведаў пра рускую  прымаўку "прайшоў агонь, ваду і медныя трубы", я ўпэўнены. Ну назва рамана аб гэтым сама паведамляе.  А вось ці ведаў той Мікалай на сваім прыватным "Сонечным востраве" ( песьня такая ў гурта "Машына часу" увогуле, і Андрэя Макарэвіча ў прыватнасьці  ёсцека, прабачце каліласка за адхіленне ад лініі гумарэскі, дарагія чытачы) Дык вось ці ведаў той Мікалай аб тым, што такое медныя трубы??? Як вы думаеце, дарагія чытачы?
Я так думаю, што не ведаў.
Справа ў тым, што ён, той Мікалай, не другі Мікалай, а Астроўскі Мікалай, дык вось той Мікалай памёр амаль 79 год таму. А ўжо праз трыццаць год я ведаў не толькі ягоную галоўную думку, але і так званую "медную трубу" для надта ўпартых ва ўпарстве. Можа хто не ведае ўжо ягоную думку галоўную?  А што? Можа. Нагадаю ягоныя словы на арыгінальнай яму мове:
" Жизнь надо прожить так, чтобы не было мучительно больно за бесцельно прожитые годы"
Гэта залатыя словы. Ягоныя залатыя словы. Ну Мікалая таго. Не другога Мікалая. А вось медныя словы, якія я пачуў праз 30 год пасля таго, як ён стаў нябожчыкам.  У юнацкім, нават не камсамольскім узросьце яшчэ. Паспрабую па-беларуску, прабачце)
" Жыццё трэба пражыць так, каб пакінуць ззаду натоўп падманутых жанчын і гару шклотары з-пад гарэлкі"
Гэта было даўно. Ну той час, калі мне было брыдка з медных труб, і блізкімі залатыя словы Мікалая не другога былі.  Гадоў трыццаць таму было. Можа й сорак, ды я маладжуся. Не юнак жа ш, безумоўна.
І я ўсе гэтыя гады спрабаваў, так бы мовіць, гартавацца. Як ягоная шталь. Ну гэта ж мне было бліжэй? Бліжэй. Зараз ужо далекавата канешне ж. Бліжэй меднае, але і пазнавата неяк змяняца.  Бліжэй меднае, а ўжо і пазнавата з медным та. Зікам не буду канешне ж.  Шмат жанчын не падманю, дахрэна і трошкі гарэлкі не вып'ю.  І неяк крыўдна з гэтага робіцца. Навошта ён такое параўнанне рабіў чалавечага жыцця з шталлю нейкай???
Хіба тая гарэлка і  жанчыны,  падманута-непадманутыя, і недапіта-выпітая мне меньш далі, чым ён??? Той Мікалай? Чаму зза яго ў мяне 40 год не было даверу да жанчын , гарэлкі і сябе самога?
Я ж не жыў праз яго.   Ён не пажыў таксама, але можа па заслугах? З-за упарства неадэкватнае  такое жыццё атрымаў? Вось, напрыклад, ягоныя родныя і сябры пажылі.  Ну можа не ўсе, але пра ўсіх жа не напішуць праз столькі гадоў? Не напішуць. Бліжэйшыя да яго паатрымлівалі з ягоных ганарараў ня дрэнна. А хто небудзь чуў аб іх хоць што-небудзь крамя іх блізкасьці да таго Мікалая? Хто небудзь вядомы годнасьцю саёй нарадзіўся потым у ягонай маскоўскай шматпакаёўцы? Я не чуў. Можа з вас хто чуў, але шчыра кажучы, ці вядомей яны за таго Мікалая Астроўскага? Ну я ж пра іх нічога такога і праз сорак год пасля знаёмства з меднымі трубамі не чуў, праўда? Праўда.  Я гэта да чаго... Не, ранавата пра "да чаго".
 Да каго лепей.
Ядуць каб жыць!!!
Каб жыць -  есьці трэба. Наколькі даюць есьці, калі не хапае. Наколькі хочацца есьці, калі вышэй даху хапае.  На самой справе я так і рабіў.  Калі  жанчына хацела, каб я яе падмануў,  дык я падманваў без уселякіх выпрабаванняў і загартовак. А калі можна было выпіць гарэлкі, і хацелася выпіць, дык піў!  Але гэта як правіла я так рабіў. Мне  крыўдна за іншае,  за тое, што праз Мікалая Астроўскага я рабіў для сябе выключэнні з правілаў.  І не аднойчы. Вось за ШТО мне  крыўдна.
Толькі за гэта.
Тут яшчэ павінна быць спасылка на кліп Юлі Савічавай  з назвай " Прабач за каханне".
Вось тут
 http://www.youtube.com/watch?v=I3cnccxRA3g

Можа Мікалаю там на могілках будзе не зусім па сабе, дык я пакрыўдуюся разам з ім у салідарнасць,
на некаторы час; слухаючы гэтую чароўную мелодыю.
На фота выканаўца ролю Паўла Карчагіна - Уладзімр Конкін. У прыватным выпадку. Мае права. Ён жа ш і ролю Валодзі  Шарапава яшчэ выконваў. Як мінімум.