За дзень да серады

Кабердин Владимир
байкі

Пайшлі неяк людзі на работу. Адзін за адным, адзін за адным. Ідуць і ідуць. Ідуць і ідуць. А ліфт не працуе, а дзьвярыма са злосьцю бах -бах, бах-бах. А я з трэцяй змены толькі што вярнуўся.(
----
Зляцеў неяк ноччу бычок, ад цыгаркі. Усяго та і ляцеў з шостага этажу да зямлі, але на чацьвёртым паверсе яго за знічку прынялі. Жаданне загадалі.... Знікла гэнае жаданне. Па іншаму й не магло быць!!! Ну шосты паверх усяго, што ж вы хочаце? Вось калі б сёмае неба!
------
Як толькі спрацуе ахоўная сігналізацыя, як толькі гэта адбудзецца, дык увесь двор узненавідзіць злодзея. А навошта ён такую дарагую машыну.... купляў?


Задушыцца.

- Вовачка, паведай нам аб Кастусе Каліноўскім каліласка.
- Дык Вам жа лепш ведаць. Яго ж спалілі яшчэ да майго нараджэння. Бруна нейкі, Жардана спаліў, здаецца.
--------
Адпусціла

- Чаму спазніўся на ўрок, Вовачка???
- Нарэшце  мама адпусьціла, Ядзьвіга Казіміраўна. Не крыўдуйцеся на яе каліласка. Яна на самой справе не такая і дрэнная.
...
Усё нармальна, мама

- Я б цябе забіла!!! Што ты там у школе пра мяне наплёў?
- Матулечка, даражэнькая, ну што я там мог наплесьці, скажы на міласць? Гэта ж тваё усяго толькі першае пытанне да мяне. Ну не было ж дагэтуль  аніякіх пытанняў? Не было. І не будзе. Усё нармальна, мама.