Идеальный праздник

Алесь Здань
Сапраўднае свята.


Горад рыхтаваўся да свята. Туды-сюды снойдалі муніпалітэтчыкі развешваючы бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты. Праз колькі дзен, 25 сакавіка – дзевяностыя угодкі утварэння БНР. Нічога не скажаш, вялікае свята, але не для Міколы. Мікола ішоў па вуліцы імя Езавітава і думаў аб адным – як не сустрэць на сваім шляху паліцыянтаў. Міма праляталі “мэрсы” і “бугацці”, па ходніках самазадаволена прагульваліся буржуа з жонкамі і дзецьмі. Горад жыў, працаваў, дыхаў паветрам і нават не здагадваўся якая небяспека над ім навісла.
Мікола памятаў іншае свята. 1 снежня, некалькі тысячаў барацьбітоў за правае дзела сабраліся на цэнтральнай плошчы. Таксама былі угодкі. Угодкі абвяшчэння   сапраўды народнай, нацыянальнай дзяржавы - БССР. Паліцыянты, у чорных латах, з гумавымі дубінкамі і шчытамі, спачатку толькі назіралі за дзеяй, але як толькі маніфэстанты разгарнулі чырвона - зяленыя палотнішчы, рынуліся ў натоўп, вырывалі з рук штандарты, рвалі і тапталі іх. Тапталі самае святое, што есць у свядомага беларуса.  У той дзень Мікола ў першыню даведаўся, што такое турэмнае сутарэнне. Дзесяць дзен ен правеў за кратамі за тое, што нібыта лаяўся – а Мікола, на сам рэч, толькі асмеліўся загаварыць на рускай мове. Вось яна буржуазная дэмакратыя з яе”справядлівай” канстытуцыяй.
Злегку трымцелі ногі, хваляванне ахоплівала Міколу і  ен нясцерпна хацеў павярнуць назад. Але не. Запоздна. Трэба ісці. Мікола накіраваўся проста да завадской прахадной. Там яго чакалі. Адзін з ахоўнікаў, быў верным сябрам (ен уваходзіў у КПБ(б). Прайшоўшы за ім праз службовы уваход Мікола апынуўся на тэрыторыі прадпрыемства. На перадзе да аблокаў ўзвышалася высачэзная труба-комін -  яго мэта.
Першыя дзесяць мэтраў даліся легка, Мікола без напругу лез угору і яму нават падабалася адчуваць сябе крышачку героем. Потым прыйшла стома, слабелі рукі і ватнымі станавіліся ногі. Мікола адпачываў і лез далей. Ен ужо не пачуваў сябе героем, ен проста выконваў цяжкую, але патрэбную працу. Мікола не глядзеў у ніз, высаты ен не палохаўся, яму было не да гэтага.
Апошнія мэтры, і вось Мікола ўжо на самай верхатуры. З заплечнага мяшка ен выцягнуў сцяг і прымацаваў яго да парэнчаў. З апаскай у першы раз глянуў у ніз. Рознакаляровыя дахі сягалі аж за далягляд. Па ніткам дарог снойдалі аўтамабілі памерам з запалкавы карабок, як мурашы мітусіліся людзі. Мікола ўцягнуў у сябе паветра. Паветра свабоды і перамогі. Ля яго ног распасціраўся скораны горад.