Минск

Татьяна Ульянина-Васта
Сон ўчэпісты катуе мяне
                пастаянна.
Вось не магу
          з ім зладзіць апошні я час,
хоч ты плач.

Дзеці і жанчыны сыходзяць у растрэльную
                яму.
Самы апошні спускаецца ў яму
                скрыпач.

Сціслы іх шлях, прыступкі смяротныя
                круты.
Да скрыпкі прыпаўшы худым вуглаватым
                плячом,
Будзе  іграць  ён да самай апошняй
                сэкунды,
Дагэтуль, як куля  спыніць ягоны смычок.

У  межах далёкіх  жыцьцё сваё жыў
                я іначай,
Стоячы на сцэне,  сыходзячы  дзе  на прычал.
Шлях гэты горкі і мною даўно ўжо
                пачаты, -
Проста спачатку я гэтага не заўважаў.

Ды па начах, адрываючы роздум упарта
Ад няўдач маіх дробязных альбо ўдач,
Будзе мне сніцца бяздонная мінская
                яма.
Будзе мне сніцца ў яе адыходзячы
                цвіркунчык-скрыпач.
За лiш
         перад сьмерцю радзіну сваю
                крэўну цэнім.
Шкадуем, што жылi ад продкаў сваіх
                наводдаль,
Сьледам за імi  спускаюсь па тых жа
                ступенях,
Крохкую скрыпку сціскаючы - журботны
                мой альт.

Позна цяпер пасля бойкі махаць
                кулакамі.
У менску зямельку ўвабрата яўрэйская
                кроў.
Продкі мае гэтую зямлю любілі вякамі,
Ды без узаемнасці, мусіла стацца любоў.

У блізкае мора цякуць абыякава рэчкі.
Крык жураўліны - падабенствам скрыпічнай
                гульні.
Гэтую краіну мы зараз пакідаем
                навечна, -
Будзьце здаровы, мае дарагія сябры.

Тэрмін канчаецца: вехі мінаюць без згоды.
Разам з чужымі ў краю азёр і балот,
Сыходжу за маім беспрытульным народам,
Сумная песня яго закругляя зыход.


пераклад з рускай - А.Гарадницкi