Дзе б н знаходз ся ты на Зямл...

Элина Фёдорова
Дзе б ні знаходзіўся ты на Зямлі,
Лёсам адпраўлены ў вырай,
Душа заўсёды паверне туды,
У родны куток нясуць крылы...

Як толькі наступіць сардэчны ваш боль,
Адразу ж звярніцеся ў мясціны,
Дзе і сэрцу, і вам знойдзецца спокуй,
Дзе вашу душу дабро насцігне!

Адзінае месца ёсць на Зямлі
Ў кожнага чалавека,
Дзе не бывае балюча ўнутры,
А толькі прыемна адвеку.

Мясціна завецца - Радзіма Мая,
Таму што на ёй нарадзілася,
Яна даравала два белых крыла
І ў шчаслівы шлях снарадзіла!!!