Немой

Алесь Здань
                Нямко.

У нейкай далёкай - далёкай краіне, сярод рэк і балацін, векавых пушчаў і стромкіх берагоў жыў народ белагудаў, нашчадкаў Сіварога. Зямля была багатая. Рыбы ў рэках кішэла -  уторкні палку так і стаяць застанецца. Звяроў, птушак не з лічыць. Зямля - хоць на хлеб намазвай. Лясы моцныя, высокія, неабсяжныя. Шмат ахвотнікаў было на землях гэтых правіць, на прастоле княжацкім сядзець. Шмат бітваў і войнаў па зямле гэтай пракаціліся. Шмат гора бачылі блакітныя вочы азёраў. Не злічоная колькасць курганоў пакрылі зямлю.
У адной з такіх войнаў узялі ў палон Гаворку. Быў ён тады яшчэ малады, толькі-толькі вус вылез. Пагналі яго разам з усім палонам далёка на ўсход. Шмат часу ўцякло, шмат вёснаў зышло,  і вось, вярнуўся Гаворка на радзіму. Быў ён у далёкай краіне рабом-халопам пры сваім гаспадары, там і справе шавецкай навучыўся. За ціхмяны характар, за тое , што выконваў усе жаданні гаспадара адпусцілі яго на волю – а ён і сам не рады быў. У далёкай старане не было ў яго дзе галаву прыткнуць. Ды і забыўся ён, што такое воля. Працаваў на гаспадара, трымаў і пабоі і абразу, але і галодны не быў. А калі на выхадах у горад нёс за гаспадаром яго меч, упрыгожаны каштоўным каменнем адчуваў гонар за моц і ўладу свайго пана. А тут непатрэбны стаў. І некуды падацца. І паплёўся ён на радзіму -  дзе хоць родзічы нейкія засталіся.
Прыйшоў Гаворка ў родную вёску, даў цівун яму шматок зямелькі, талакою і хату паставілі. Працавіты быў Гаворка, і справай шавецкай займаўся, і зямлю араў, паступова на ногі стаў. Ды не заладзілася ў яго з суседзямі. Пажыўшы ў другой краіне, ды ў горадзе вялікім, забыўся Гаворка на родную мову. У рабстве, спачатку білі яго каб не размаўляў чужою моваю, а потым і сам прызвычаіўся, прыцярпеўся, сам новыя словы вывучаў. А на радзіму вярнуўшыся пагарджаць моваю роднаю стаў, не прызнаў яе. Не ўсе ў вёске разумелі яго. А Гаворка і вяскоўцамі пагарджаць стаў – вышэй сябе лічыў. Так паступова і тыя ад яго адвярнуліся, нават і не размаўлялі пры сустрэчы. У Гаворка і сам не імкнуўся – чужое тут для яго ўсё было.
Час ішоў, а Гаворка так і не згадзіўся на мове роднай размаўляць. Так сам сабе і жыў. Гадамі не размаўляў не з кім. Прыйдзе бывала на кірмаш - яму гавораць нешта, а ён не разумее. Ён нешта гаварыць спрабуе, а яго не разумеюць. Так паступова  развучыўся ён і наогул гаварыць. І празвалі людзі яго – Нямко.