Ночной дозор

Алесь Здань
Начны дазор.

Дзень на працы не задаўся. Нешта ўсё валілася з рук, разладжвалася, а пад канец працоўнага дня наогул пацапаўся з майстрам. Але пасля работы ўсё было зусім наадварот. Нарэшце Максім спраўдзіў сваю мару і купіў DVDпрайгравальнік.  Прыйшоўшы да дому, павячэраў  і замешваючы ў хлеве свінням, уяўляў як зараз падключыць “відзік”, ляжа на канапу і паглядзіць не навіны па Б Т, а які не будзь добры фільм. Памыўшыся, Максім з трымценнем падключыў правадкі і палашчыўшы дыскавод, уклаў у яго дыск з толькі што выйшаўшым фільмам “Начны дазор”. Зручна уладкаваўшыся на канапе з імпэтам нажаў на кнопку. На экране пачалася захапляльная дзея.
Прачнуўся Максім ўжо ноччу. Па экране тэлевізара бегалі снежныя палосы і плямы. DVD маўчаў і памігваў агеньчыкамі. Дзяцюк недарэчна заснуў амаль на пачатку фільма. “Ну нічога. Заўтра дагляджу.” – пачухаў патыліцу Максім, і пайшоў спаць да жонкі.
Наступны дзень пачаўся як заўсёды. Устаўшы а палове шостай , Максім накарміў свінней , пабрыўся, паснедаў і пайшоў на працу. Працаваў Максім на лесапілцы ў мясцовага “буржуя”. Праца цяжкая, не ўдзячная, але дзе ты ў невялікім пасёлку лепш уладкуешся. А заробак тут добры, суседзі зайздросцяць. Адпахаўшы змену Максім адправіўся да дому. Зноў, як звычайна, павячэраў і пайшоў у хлеў. Кабан падняў дошкі ў загоне. Узброіўшыся, нажоўкай, малатком ды цьвікамі Максім за пару гадзін адрамантаваў падлогу. Накарміць свінней ды курэй – хвілінная справа. Вось ўжо памыты хлопец уладкаваўся на канапе. Дочкі ўжо саплі у ложках, жонка яшчэ завіхалася на кухне, а на экране тэлевізара пачынаўся фільм “Начны дазор”.
Нехта патрос за плячо. Максім расплюшчыў вочы.
- Ідзі спаць. Кіншчык. – гэта яго жонка Алена, падрыхтавалася да сну. Максім спрасонку наляцеў нагамі на доччын ровар, распрануўся і лёг у ложак. Таямніца “Начнога дазора” і на сёння засталася не высветленай.
У сераду дамоў давялося прыйсці пазней, - да цёмнага разгружалі машыну з дошкамі. Дзякуй Алене, што ўзяла на сябе частку яго абавязкаў – наварыла бульбы, ды накарміла “свінства”. Паваждаўшыся крыху з дзецьмі, Максім уключыў ”дзівідзік”. Жонка улажыла дачок спаць, да пайшла на кухню. Максім цвёрда вырашыў даглядзець фільм да канца, нават кубак кавы выпіў. Але не тут то было. Толькі ён пагрузіўся ў чароўны свет кінамастацтва, як перад экранам тэлевізара паўстала постаць жонкі. У цёмнай хаце святло тэлевізара прасвечвала яе белую начнушку. Зграбныя клубы ды ўздымаючыяся грудзі гаварылі самі за сябе.  Вось яно, сапраўднае мастацтва!  Кінасеанс адкладаўся да наступнага вечара.
У чацьвер, зноўку не ўдалося даглядзець фільм. Прыйшоў з працы, выкінуў з хлева гной, ды корпаўся ў градах. Так змучыўся, што вырашыў проста легчы спаць, ды выспацца. А ў пятніцу, да ўсяго яшчэ, тапіў лазню. Мыліся ўсёй сям’ёй. Крышачку выпіў піва, і зноў заснуў недзе на сярэдзіне фільма. Праўда на гэты раз Максім з’мяніў тактыку. Пачаў прагляд не з пачатку, а з таго моманта дзе заснуў, таму на гэты раз поспех быў відавочны.
У суботу завітаў цесць, прыехаў з вёскі ў пасёлак па справам. Зразумела, селі за стол, выпілі, пагаварылі. Канешне Максім пахваляўся набыткам. Уключыў свой улюблёны фільм, і хоць ён мельцяшыў на экране увесь час пакуль сядзелі за сталом, зразумела, чым там скончылася справа, ніхто не бачыў. Не да гэтага было.
У нядзелю Макс дапамагаў суседу пілаваць дровы на зіму, і ў вечары зноўку не дагледзеў фільм да канца, але з другога боку, значна прасунуўся на перад. Ну а новы тыдзень – новыя клопаты.І ўсе ткі да пятніцы, дзякуючы новай тактыцы, фільм Максім даглядзеў. І гледзячы на фінальныя цітры, зразумеў – вялікая рэч прагрэс, па тэлеке наўрацці ён калі дагледзіў бы “Начны дазор”.