Падкова пад падлогай

Инна Дорошкевич
КАРЦІНА: Галіна Іванова "Серенада для маёй любімай каралевы" 2011

Якія гульні зараз у дзяцей? Правільна – мала чым змяніліся з часоў пачатку васьмідзясятых. Але дакладна, яны нічога ня ведаюць пра тую палоўку дома, пра якую ведалі Воля і Іна, калі яны яшчэ не вучыліся ў школе, а толькі разважалі пра гэта.
У адно лецейка бацькі ім набылі вельмі добрыя басаножкі. Гэта па тых часах быў сапраўдны бацькоўскі подзвіг – набыць дзесь у раённым цэнтры такі абутак, якога не было ў мясцовай вясковай краме. І ў гэта лета ў голавы малых убрэндзілася цікавая гульня – назавем яе “знайдзі сваю падкову”. Для арганізацыі дзейснага працэсу  патрэбна было на другім паверсе (дом будаваўся дзіковінным – двухярусным) зарыць у пясок ці дзесьці схаваць у дошках адзін з сандалетаў. А шуковец павінен быў знайсці сваю пару. Калі не знайшоў, то дрэнны дэтыкціў павінен тым часам выправіцца, а – значыць - адшукаць з перахованкі. Воля, – значыцца, старэйшая на два гады і таму відаць, крыху хітрэйшая. Таму вырашыла, што яе басаножкі не могуць зарывацца ў пясок, а вось наконт абутку малодшай сястры, яна паспела яе пераканаць, што тым не менш – у пяску шукаць цікавей.
Хованкі зацягвалі малых. Вядома ж – гэта адна з тых самых інстынктыўных забаў, якая не губляе сваёй актуальнасці ніколі. І тут, бліжэй да вечара, Іна не можа знайсці свой сандаль. І ўжо прыцемкі наступаюць і дамоў спяшацца трэба.
- Воля, я не магу знайсці! Ідзі дапамагай!
- Давай я табе дапамагу адсюль! – Адазвалася тая з першага паверха.
- Якім чынам?
- Буду казаць – “Холадна! -  Цёпла! – Горача!”
- А ты ці бачыш адтуль!? – Засумнявалася малодшая.
- Вядома, – калі кажу!
- Тады пачынай!
- Што пачынай калі ты на месцы стаіш!? – Смяшліва адгукнулася Воля.
- Дык можа я стаю, як раз на месцы схованкі?.. Тады ты мне кажы!
- Калі б нават  так і было, то я не магу табе сказаць.
- Чаму? – Як быццам нават спалохалася Іна.
- Ты рухацца павінна!
- А як мне ведаць у якім кірунку?
- Пачынай!.. Урэшце… Бо хутка зусім цёмна стане. – Пачала нэрвавацца Воля.
Іна пайшла ў правы бок, а Воля, то і справа, – пакрыквае знізу: “Холадна! Вельмі холадна! Хутка змерзнеш!” Дый знай сабе - рагоча. А Іне стала з часам крыўдна, яна расчаравана села ў сукенцы на пясок і кажа:
- Не буду больш - з табой гуляць!.. Ніколі – не буду!..
- Ну, і ідзі без сандалета! – Хмыкнула Воля.
- І пайду.
- А, што ты маці скажаш, калі яна запытаецца, - дзе твая пара!?
- А тое і скажу – Волька хітрынькая ў пясок занырыла!
- Ну, і кажы, а яна цябе адлупцуе.
- Паглядзіш, паглядзіш, што адлупцуе не мамка, а татка… і на пару – нас абедзьвух.
- А я тут пры чым?  - Дзёрзка запыталася Воля.
- А ты старэйшая – ха-ха-ха, таму, значыць, за мяне адказваеш.
- А я скажу, што ты маніш. – Упэўнена настойвала на сваім баку Воля.
- А вось і паспрабуй. Толькі вось, – як табе не сорамна будзе бацькам зманіць?
Воля задумалася, а пасля, як тая ліса і кажа:
- Адным словам – ён, як раз пад табой.
- Хто ён? – Не зусім зразумела Іна.
- Тапак твой схаваны!
- Не маніш?
- Устань і парыйся.
Малая, як з кнопкі ўсхапілася, і пачала радасна адкопваць свой скарб. Але, як можна знайсці скарб там, дзе яго не паклалі? Цуды, канешне, у свеце адбываюцца, але з дапамогай Чараўнікоў, а не роднай сястры, няхай сабе нават – старэйшай на два гады. І калі Ініны пазуры былі пойныя пяску, яна ад абурэння зпрыгнула на першы паверх і накіравалася напаўбасанож да выхаду.
- Малое, ты куды? – Разгубілася Воля.
- Туды – адкуль прыйшла!.. – Пакрыўджана адказала тая, нават не павярнуўшыся да сястры.
- Добра! Ты стой на месцы, а я табе зараз сама прынясу.
Малодшая засталася стаяць на парозе, а старэйшая паднялася па лесвіцы самалазцы на другі ўзровень і пачала капаць, роўна ў тым месцы – адкуль сышла сястра. Нічога не знайшоўшы, яна і зноў заклапацілася – на паўкрокі і правы бок. І так – шырынёй на паўкрокі – яна вырыла роў паабапал месца, дзе абодва дэтыкцівы так старанна шукалі скарб.
- Ці доўга яшчэ чакаць? – Не вытрымала малое.
- Ідзі дапамагай, а не чакай! – Узбурылася Воля.
- А ты, што не памятаеш, дзе зарыла маю падкоўку? – З недаверам перапытала Іна.
- Памятаю, але не так, каб дакладна.
Малая крыху з недаверам, але дастаткова спешліва, заскочыла ў месца схованкі і яны пачалі актыўна ствараць сапраўдныя кар’еры. Але – ўсе пошукі былі марнымі. Марнымі – значыць навад без зачэпкі на шчасце.
А тым часам сур’ёзна зцямнела. І ўжо нават не было надзеі пабачыць скарб, –калі нават пачнеш да яго дакопвацца. І тады – старэйшая прыняла цвярозае рашэнне:
- Трэба ісці.
- Я не магу ісці ў адным сандалеце. – Запярэчыла малодшая.
- Але ж збіралася? – Крыху са з’едлівасцю адказала Воля.
- Але ты схавала.
- А ты не знайшла.
- Але ты схавала так, што і сама не можаш знайсці. – Нагадала Іна.
- Але, калі мы не пойдзем зараз дадому, то бацькі заўважаць, што мы згубілі.
- Не мы, а ты.
- Пайшлі ўрэшце. Заўтра пашукаем.

Шкандыбаючы, абапіраючыся на абутую нагу, Іна ледзь паспявала за шпаркай Воляй. Але з поўнай упэўненасцю, што яе скарб будзе знойдзены заўтра – з самага ранку.

Не – не знайшлі – не на заўтра, не на паслязаўтра і колькі не шукалі – не знайшлі.
Канешне, страту спісалі на малую. Бо, - ніколі не верце, што за ўсё адказваюць старэйшыя. Ці хіба што - не ў гэтай сям’і. Бо, той, хто нарадзіўся ў год паршука, той павінен ведаць не толькі, дзе растуць труфелі (самыя каштоўныя грыбы ў Свеце), а і тое, дзе згубіла сваю падкоўку маленькая прынцэса Іна.
Прайшло з тых часоў гадоў амаль трыццаць і ніхто ня ведае, ці ёсць зараз тая палова дома? Ці жывуць там людзі? І ці ведаюць яны пра той скарб, які згубіла Воля?
А вось Іна, напрыклад, перакананая ў тым, што гэты скард ператварыўся ў насенне труфеляў. І сёння самы дзейсны спосаб знайсці цэнны грыб – пасябравацца з чароўным паршучком. Але такім паршучком, якія нараджаліся ў 1983 годзе – яны ня ўмеюць хлусіць, бо надта кемлівыя. І таму ваш скарб застанецца ў вас, а не будзе з’едзены грознай навалай, ці згублены абыякавасцю абывацеля.
Тым не менш маленькая гераіня ні ў якім разе ніколі не шкадавала пра сваю “ТрУФЕЛЬКУ”, бо тады б ніколі не было б яе любімай чароўнай французскай кухні. Тут, як кажуць, - “што пасееш, - тое і пажнеш”.