Ружа сярод лужы

Инна Дорошкевич
КАРЦІНА: Галіна Іванова "Горад маіх салодкіх сноў"

Лета – гэта маленькае жыццё, асабліва для дзяцей. Кожнае асобнае лета – шанец яшчэ раз адчуць сябе галоўнай гераіняй казкі. У Іны казка была заўсёды прыгожай, ці, як мінімум, - смешнай. Вось, як гэта.
Мама дзяўчынкі – Ганна аднаго разу са сваёй сяброўкай цёткай Марынай вырашылі сваіх дзяцей завесці ў кіно. А іх, дзяцей, у двух матуль на той час было чацвёра: старэйшая дачка Ганны – Воля, далей – Іна, пасля па ўзросту шлі дзеці цёткі Марыны – ізноў – Воля і Юля (толькі ў гэтай гісторыі Юлі не было, відаць яе пакінулі з бацькам – занадта яна малая на такія прыгоды).
У мясцовы клуб прывезлі “сапраўдную дзіковінку”. Бо часцей да вёсак даязджалі толькі індыйскія стужкі, а тут – на табе – амерыканскую прывезлі. А назва, назва, якая - “Кінконг жывы”.
Апраналіся хутка, бо маці малечаў, то і справа ўсё шчабятала:
- Хутчэй!.. Хутчэй… нельга спазніцца, цётка Марына казала, што трапім у чаргу, - то пачатак стужкі зможам прапусціць.
- “Толькі не гэта… - пачатак – самае цікавае… як жа без пачатка? Чаго тады ўвогуле ісці?” – хуценька падбіраючы панчохі і нацягваючы наўздагон старэйшай сястры фланелявую сукенку ў матылькі, думала малодшая Іна. Але куды там раўняцца да спрытнай Волі, дый думкі часу патрабуюць? А тут ізноў маці:
- Іначка, хутчэй жа – бо ўжо цётка Марына прыйшла з Воляй! І не забудзь абуць гумовыя боты!
- “Гумовыя боты, боты гумовыя. Воля і Воля і зноў Воля і Воля, а што я магу зрабіць, што мяне такой маруднай нарадзілі?” – І ўжо з такімі развагамі Іна апранутая і абутая, разам з дзвюма Волямі і цёткай Марынай, стаялі на парозе і чакалі, каго б вы думалі? Ну, канешне, Ганну. І вось, скруціўшы вялізны гузік на галаве і ў спесе, закідваючы ногі ў басаножкі, яна казала:
- Бягу, бягу…
На вуліцы было вельмі бадзёра: неверагодна прыемны пах летняй вільгаці пасля моцнага дажджу, які толькі паўгадзіны, як скончыўся, пакінуўшы пасля сябе прыемны водар багатага лета ліпаў, дый вялізныя лужы на дарозе, якая вяла ад дома Ганны да асфальта. 
Як заўсёды бывае – дарослыя ідуць хуткім крокам, а дзеці ўподбег – за імі. Але вось, – якая справа: ну не магла Іна са спакойнай Душой праходзіць  паабапал луж. Бо вельмі ўжо ёй было цікава, – а колькі там вады? І таму, мо нават, каб сабе даказаць, што ў яе самыя трывалыя боты ва ўсім свеце малая забягала ў сярэдзіну лужы і, пераканаўшыся, што кожнае мора па калена (да сярэдзіны абутку), бегла да наступнага. У той час, маці яе – Ганна абарочвалася і, як часцей робіць кожная з матуль, як быццам папярэджвала, ці то наракала:
- Трэба ж было мне цябе нарадзіць у год паршука?! Вылезь ты ў рэшце з гразі, а то плюхнешся, чаго добрага і тваё кіно на гэтым скончыцца!
Вось так, з адным і тым жа каментаром шалёная вандроўніца дайшла да самай вялікай, а значыцца да самай апошняй лужы, бо далей пачынаўся асфальт, па якому праз пяцьдзясят метраў ужо і клуб. Канешне, мама Іны была пераканана, што тая, а ні ў якім разе не палезе ў гэтую багновую гушчу… Але, вось скажыце, ну вось, як магла галоўная гераіня гісторыі, прайшоўшы ўсе гэтыя перашкоды не ўсцешыцца сваім п’едысталам. Яна асцярожна-маруднымі крокамі пачала набліжацца да сярэдзіны, таго месца, якое павінна было стаць нейкай фінішнай кропкай. Гразявыя колы калыхаліся па над чорным морам, але ні кроплі не палохалі зялёныя гумовыя боты Іны. Не палохалі – і ўсё тут, яна нават прыжмурылася ад задавальнення, але вельмі хутка на змену такому пачуццю прыйшлося нечаканае:
- Ой, мамачкі. – Малоцце адчула, як яе панчохі пачалі набіраць халаднаватую вільгаць, пры тым – не вонкі, а ўнутры. Шкада, што гэта самае “ой” – пачула і яе маці. Бо, як раз такі па гэтай самай прычыне яна ад жаху залямантавала:
- Здурнела ты! Ці што ж гэта робіцца?! Хутчэй выбягай, бо хутка будзе позна!
Але, – як працуе спужаны дзіцячы мозг? Ага! –  Здагадаліся. Малеча рэзка кінулася ў бок і вядома ж сярэдзіна лужы і поўныя боты гразі зрабілі сваю справу. Іна сядзела, як тая ружа – пасярэдзіне лужы -заходзячыся слязьмі.
Ганна, вядома, лямантавала, ад хіба што нейкай агіды, што не супыніла дзіця, і па той самай прычыне – сапсавала сабе і астатнім вечар. А цётка Марына ўсміхалася і спакойненька так казала:
- Што ты Гануся хвалюешся? Не варта.
- Марына, ну што не варта? Мы ў кіно, так хацелі паспець.
- І паспеем.
- Ага, раптам! Менавіта зараз, як гэтае парясятка ў лужы сядзіць.
- Хапай за руку малечу, і бяжыце перапранацца, а я бяру ў дзве рукі Волю і Волю – і ведай нашых! Месца патрымаем, калі што.
Ганна з малодшай накіраваліся ў зваротны бок. Вядома ж ногі, амаль што не шлі ў геройкі.
А пасля?
Самае цікавае, як казала цётка Марына – ніхто нікуды не спазніўся. Кінконг асабіста чакаў галоўную гераіню незвычайных прыгод. І фіналы двух стужак – сапраўднай і экраннай былі аднолькавымі – ўсе засталіся жывымі. І дзве гэтыя гістороыі назаўжды прапісаліся ў галаве, той, якая так любіла прыгоды.
;