Казкi майго жыцця

Инна Дорошкевич
КАРЦІНА: Галіна Іванова. "Сонечная прагулка",

Прыемны ружовы золак, як быццам зарыва нябеснага балю. Водар лугавых кветак, праз які  ўсё ж такі адчуеш прахалоду крыніц, якіх тут было бясконцае мноства. Канешне, так падавалася маленькай чатыхгадовай дзяўчынцы Іне, якая збегла за тэрыторыю цаглянага дома. Увогуле, - нейк нават не лагічна, што  тут знаходзіліся цагляныя дамы, сярод прыроднай прыгажосці. Але суцяшала, што іх мелася толькі два з паловай. Адкуль узялася палова? А-а-а-а!.. Гэта будавалі хаціну для мясцовага старшыні калгаса.
У васьмідзясятыя – калгасы ганарова ўслаўляліся вельмі аптымістычнымі назвамі. Як і тут – “Звязда”, і хоць назвы не перакладаюцца, усё ж такі ў гэты раз самы час зрабіць выключэнне і перакрысціць “Звязду” у “Зорку”.
Гэта было па-сапраўднаму райскае месца Налібоцкай пушчы. Здавалася, што сам Бог пацалаваў тут зямлю. А яшчэ адчувалася, што на сам рэч усё так і ёсць, бо менавіта ў гэтых слаўных мясцінах пісаліся казкі майго жыцця.