Доня мая, донечка... C нотами

Светлана Саванкова





    Божа! Лiтасцiвым будзь…




Доня  мая, донечка...,
Дачушачка   любая…
Як прыгожы вочанькi
У цябе, галубанька.

Заплятаю я дачцэ
Пухнятыя косы,
Прашу, божанька, цябе
Аб шчаслiвым лёсе.

Божа! Лiтасцiвым будзь,
Добрым будзь i шчыры,
Святла, людскага цяпла
Дай дачушцы мiлай.


Як пяшчотны ручанькi
Невялiчкi, ласкавы,
Шаукавыя кучары,--
Ты - прынцэса казачна.

Божа! Пашкадуй дзiтя,
Як шкадуе мацi.
Памажы ёй лёс знайцi,
Щасце атрымацi.