Кино и секс

Алесь Здань
Кіно і сэкс.


Людзі старэйшага веку памятаюць польскі фільм “Новыя амазонкі”. Фантастыка; арыгінальная і не баз гумару. Але разынка (хутчэй клубнічка ) не ў гэтым – у фільме, о жах ! – дзе-нідзе праглядвае голае жаночае цела! Шок для савецкага грамадзяніна! Але потым аказалася, што дзеячы культуры з міністэрства ўсёшткі паклапаціліся аб эстэтыке. Самыя прывабныя кадры былі выразаны. У савецкім Саюзе сакасу няма. Жаночая грудзі сымбаль мацярынства, не месца ёй на кінаэкране. Ды і сам фільм ў савецкім пракаце з арыгінальнай “Сэкс місіі” быў перайменаваны ў “Новыя амазонкі”.  Але мастацтва не стаіць на месцы. Не стаяць на месцы і барацьбіты за маральнасць. Фільм “Сын за отца” ў нейкай ступені культавы ў нашай краіне – некалькі разоў за год паказваюць. Але на дзіва з кожным паказам ён становіцца больш карацейшым. У “бардаке” 90-х была поўная версія: саўна ў аздараўленчым цэнтры, голыя дзяўчаты… “Дык гэта ж парнаграфія!” – усклікне беларус. І сапраўды як Такое можна па тэлевізару паказваць – моладзь разлагаецца.  Вось і выйшла спачатку версія фільму дзе “оргія” паказана як бы ў скароце – нічога нельга разгледзіць, але сэнс зразумелы. А цяпер фільм стаў і ўвогулле шэдэўрам – сцэна выразана цалкам! Галоўны герой каб трапіць у памяшканне аздараўленчага цэнтра прайшоў праз цеплавузел і апынуўся… у міліцыі. З гэтага і пачынаецца канфлікт. Добра, што фільм раней паказвалі, а то гледачу цяжка разабрацца з чаго ўвесь сыр-бор распачаўся. А так ўсё зразумела. Можна нават усю сярэдзіну фільма выразаць, пакінуць толькі пачатак і канец – астатняе і так ўсе ведаюць. Фільм ў гэтым не колькі не страціць, а моладзь не ўбачыць гэты бруд. Але справа не ў гэтым, а ў тым, што парнаграфія на экране ўсёшткі застаецца, у самым непрыглядным святле. І ладна бы ў заходніх фільмах, а то ў нашых, беларускіх! На гэтым трэба паставіць кропку! Ад імя грамадскасці патрабую: апраніце ўрэшце “Тарзана” у “Анастасіі Слуцкай” у паласатыя “сямейныя” трусы – не разбэшчвайце  моладзь.


2007 г.