Спартак чампiён

Кабердин Владимир
рабы нямыя, або незразумелыя

      Што адбываецца з чалавекам, калі яго ахоплівае адчай пасярод натоўпу рашучых якбы суддзяў? Пасярод тых, хто лічыць сябе найвялікшым суддзёй, але ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі?
Гэты ж натоўп удасканальваецца з кожным наступным сваім дзеяннем. Ці не так? Кожны з натоўпу спрабуе зрабіцца для асуджанага самым найвялікшым пытаннем, без уселякай рызыкі трапіць пад суд самому. Нікому і ў галаву не прыходзіць думка аб спыненні суда над загадзя асуджаным натоўпам; большасцю.
Большасцю, не ўсімі, бо асуджаемы пакуль ёсць. Ен не згодны з абвінавачаннямі і сам з'яўляецца меншасцю, вымушанай у сабе самому усталёўваць самыя справядлівыя законы. Інакш яго разарвець, як мінімум напапалам – душа ў адзін бок, а цела ў другі.
Калі суд натоўпа працягваецца дольш за магчымасьці гэтага чалавека усталяваць у сабе самому адпаведную суду справядлівасць, ён знікае як меншасць. Яго разрываюць на часткі, або паляць на вогнішчы, як ерэтыка. Але калі меншасцяў шмат, дык большасці не хапае на ўсіх часу. Суды робяцца хуткімі, несправядлівымі зза тэрмінаў іх вынясення. І тады ў меншасьці, у канкрэтнага абвінавачваемага з'яўляецца шанец спыніць суд над ім раней моманту, калі скончацца ягоныя магчымасьці па пабудове справядлівасьці ў ім самім.
Такі чалавек валіцца на калені, і кажа коратка і ясна: «Бес папутаў,
памілуйце, людзі добрыя.» Так кажуць і тады, калі часу ў натоўпу хапае. У такіх выпадках у асуджанага няма шанцаў на выжыванне.
Асуджаны быў несправядлівы да сабе самога. Ён палічыў, што такіх, як ён меншасцяў шмат, а таму натоўп яго кіне, як абеззброенага. Але натоўп не здольны бачыць падобных яму.
Натоўп заўсёды ва ўмовах вялізнай штучнай канкурэнцыі, бо прызначаны суд, а не ўзнагароджанне. Натоўп большасці не паспявае за меншасцю адсочваць перабольшванні суда.
Ён адсочвае толькі ўжо ўсталяваны рэкорд абвінавачвання, лічучы астатнія, няўдалымі. Нават у такім унікальным выпадку, калі самы справядлівы прысуд быў непасрэдна перад усталяваннем рэкорду прысуда. Я ўжо не ўзгадваю пра тыя шматлікія звычайныя выпадкі, калі прысуд пераскокваў з недастатковага ў непрымальна жорсткія мінуючы самы справядлівы прысуд. Большасць не здольна спыніцца на самым дакладным месцы суда так, як на гэта здольная меншасць.
Таму ў свеце і існуюць суддзі, прымаючыя рашэнні самастойна.
Але ці здольны самы кваліфікаваны суддзя аднолькава справядліва асудзіць натоўп злачынцаў па-аднаму???
Не.
Суддзя будзе недазваляльна падпарадкавацца змяненням застаўшагася з ім асяроддзя. Першага злачынца з натоўпа ён асудзіць зыходзячы з адной справядлівасьці, а апошняга з іншай. У кожнага чалавека, не толькі ў прафесійнага суддзі, паняцце справядлівасьці змяняецца з часам. У прафесійнага суддзі яно змяняецца хутчэй за звычайнага чалавека. І гэта без уліку змянення законаў, па якіх ён судзіць.
Наколькі цяжка для прафесійнага суддзі наўмысна адкласьці тэрмін суда да змягчэння прысуду абвінавачваемаму, выклікаючаму ў суддзі антыпатыю?
Ні на колькі.
Але ён  тэрмінова выносячы смяротны прысуд нічым не рызыкуе. Не, крыху канешне ж рызыкуе, але такой дробяззю, як заўвага аб тыповым падыходхе па індывідуальнай справе. І гэта могуць заўважыць хіба што калегі гэнага суддзі, такія ж прафесіяналы, якія безумоўна выносілі падобныя «прысуды» ў меньшым або большым маштабе. Ці будуць гэтыя калегі рызыкаваць выкрыццём уласных «прысудаў», каб выратаваць засуджанага  калегам?  Малаверагодна. Але вельмі верагодна, што калі  прысуд калегу будзе усёж-ткі вынесены, дык ён будзе звышмяккі. Для парадку, не больш. Так пачынаецца помста Беса - карпаратыўнасць
Уяўляеце сабе якую крыўду мае Бес з кожнага перакладання на яго віны агучанага вышэй? - «Бес папутаў». Калі гэты бес на самой справе існуе, дык ён настолькі прызвычаіўся да крыўды ў свой бок, што ўвогуле той крыўды не адчувае. Ён дыхае крыўдай, ён можа і ў ежу тую крыўду ўжывае. Жыве ў крыўде можа нават. І вось нараджаецца самы справядлівы суддзя. Ён майстар па справядлівасьці. Чаму?
Таму што ён быў у свеце, дзе крыўды ўвогуле няма. Як гэта, спытае мяне чытач? А вось няма і ўсё. Я б прывёў у прыклад мурашнік або вулей, але яны таксама бываюць пакрыўджанымі. Я б прывёў у прыклад супольнасць кампутараў якой небудзь будучыні, але ж і я ўжо да іх магу быць несправядлівым; пішучы аб іх.
Што з ім рабіць нашаму бесу? Са справядлівым? Ну штооо? Як цацка гэта цікава, але гэты суддзя-цацка, які пазбаўляе беса ягонай жыццёвай прасторы ў нейкі момант можа ператварыцца і ў непадуладны бесу натоўп.
Натоўп, які будзе судзіць беса голадам. Ідзі, маўляў, бес сабе на волю,
але табе не дазваляецца нічога рабіць. Як адвакат асудзіць. Хіба ж адвакаты не судзяць, спадары? Судзяць, яшчэ як.
А навошта?
Чалавек, які ведае пра сябе ўсю праўду не здольны сябе абараніць у параўнанні з прафесійным суддзёй шыварат-навыварат -адвакатам. Хіба суддзя разам з пракурорам і адвакатам не складаюць той самы натоўп спаборнічаючых у справе найбольш дасканалага асуджэння абвінавачваемага на канкурэнтнай глебе? Хіба будзе справядлівым такі суд натоўпу на глебе канкурэнцыі ў дасканалым выконванні састарэлых, прама скажам, законаў, а не справядлівасьці? Кожны ж закон ёсць адлюстраванне ўжо мінулага.
Ужо на наступны дзень пасля кожнага такога тыповага суду закон, па якому яны судзяць канвеер злачынцаў можа быць зменены. І тады асуджаны можа быць ужо й не злачынцам. Гэную тройку суддзя-адвакат-пракурор разам за іх несправядлівы суд асудзяць?
Не.
 У самым неверагодным выпадку аднаго пасудзяць. Суддзя ў момант апынецца на баку адваката. Гэта ўсё пракурор, скажа.
І ўсе пракуроры гэта добра ведаюць. Такім чынам атрымліваецца, што натоўп з суддзі, адваката і абвінавачваемага таксама судзіць , але пракурора. Як, ён хутчэй за абвінавачваемага скарыстаецца існуючымі законамі былога на сваю карысць, або не?
Не скажу.
Гэта залежыць ад ведання абвінавачваемым існуючых законаў, а не састарэлых-надрукаваных. Гэта залежыць ад адносін існуючай улады да выканання сваіх жа законаў.
Калі ўлада не выконвае свае ж законы, тады ў пракурора меньш шанцаў, чым у абвінавачваемага. У такіх умовах і пачынаюцца рэвалюцыі. Улада робіцца не здольнай караць абвінавачваемых праз бездапаможнасць пракурора, а грамадзяне не хочуць жыць па састарэлых, не дзеючых законах. Усё грамадства ператвараецца ў асобныя згуртаванні па інтарэсах.  Дзяржаўнае згуртаванне пераўтвараецца ў шматлікія  дробныя згуртаванні, пакідаючы большасць народу ў беспраўным натоўпе. Гэта можа цягнуцца вельмі доўга, пакуль колькасць ахвяр утрымліваецца на прымальным натоўпам узроўні. І калі гэта цягнецца доўга грамадства робіцца бесаўскім. Грамадства накапляе крыўды звыш уселякай меры,
і прызвычайваецца да пастаяннай крыўды. Дзяржава сама па сабе робіцца пакрыўджаным натоўпам, які гатовы разарваць любога грамадзяніна ў гэтай дзяржаве. Бо ў кожным натоўпе абавязкова будуць рабаўладальнікі і рабы.
Што ж рабіць грамадзяне?
Лічыце мяне недатыкальным д'яблам, і тады я вам раскажу больш.


http://www.youtube.com/watch?v=qqVLVx8GSlc
элефант