Як жа так?

Варужка Яешня-Тутошня
Як жа так?

(трызненне)

Тое, што я абсалютна абыякавая да НДІ АЙ БІ ЭЙ, я ведала даўно. А тое, што НДІ АЙ БІ ЭЙ да мяне таксама абсалютна абыякавы, я пазнала толькі ўчора. Прычым, з'едліва так, здзекліва і кпліва абыякавы.

І так гэта мяне патрэсла. І хадзіла я і пыталася ўва ўсіх:
- Як жа так?...
- Не засмучайся ты так, - казалі мне
 А я ўсё ніяк не магла супакоіцца і хадзіла і ўсё пыталася:
- Як жа так?... Як жа так?... Як жа так?...
І ўсім гэта надакучыла і ўсё перасталі мяне слухаць.
Але я ўсё адно хадзіла і працягвала пытацца:
- Як жа так?... Як жа так?... Як жа так?...