Гiсторыя недакурка

Ляксандра Зпад Барысава
Гісторыя недакурка

…Аўтобус у заторы. Кіроўца машыны ў суседнім шэрагу дакурыў цыгарэту, выкінуў дымлівы недакурак на праезную частку, паклаў свае сумленныя, працоўныя рукі з чыстым сумленнем на рулявое кола, праехаў некалькі метраў і зноў стаў.

А кінуты недакурак застаўся сіратліва дыміцца на асфальце. Не, каб левым колам расцерці яго ў вытанчаным маятнікавым русе, як калісьці рабілі піжоны наском чаравіка

Цяперашнія піжоны так не робяць: небяспечна. Загасіш адзін раз, другі, а потым - новыя красоўкі купляй. Не тый сягоння абутак, не тый…

Успомніўся старадаўні чорна-белы фільм, у якім вучылі танчыць твіст, здаецца.


…Кідаем недакурак на асфальт і акуратненька душым яго правым колам вашага аўтамабіля ў вытанчаным маятнікавым русе направа-налева.

Кідаем другі недакурак на асфальт і акуратненька душым яго левым колам вашага аўтамабіля ў вытанчаным маятнікавым русе направа-налева.

Затым кідаем два недакурка адначасова, акуратненька душым их іх тым жа спосабам двума коламі адначасова. Усё хутчэй і хутчэй.  І ў заторы не так сумна стаяць.

                Танец окурков танцуют окурки
                в диком экстазе, как дикие турки.   
                В бешенном ритме мелькают коленки…

                ….дашь закипеть, кофе будет без пенки,
                вкуса и запаха, просто беда,
                кофе – не кофе, а чисто бурда….