Лужа жизни

Алесь Здань

Жахлівая лужына.


Нікалай Пятровіч, пражыўшы ў доме № 7 па вуліцы Савецкай ўжо амаль год, толькі цяпер з’вярнуў увагу на тое, што лужына каля яго пад’езда  валодае незвычайнымі асаблівасцямі. Не перасыхаючая ў самую вялікую спёку, ператвараючыся зімою ў гіганцкі каток , яна жыла нейкім сваім, незразумелым звычайнаму абывацелю жыццём. Вецер ганяў па ёй паўметровыя хвалі, па ёй праплывалі нібы караблі машыны суседзяў, па калена  ў вадзе забаўляліся дзеці, але нічога не магло парушыць спакою мясцовых чыноўнікаў -  на працягу дзесяцігоддзяў яны нічога не рабілі каб яе перамагчы. Нікалай Пятровіч вырашыў, што гэта і ёсць уласцівасць лужыны, затуманьваць чыноўнікам вочы. Як толькі якая не будзь камісія, з райвыканкаму, падыходзіла да лужы, тая пачынала булькатаць вылучаючы не тое туман, не тое газ.
- Мы нічога не можам зрабіць. Гэта не у нашых сілах.- гаварылі яны.
І лужына задаволена рохкала.
Нікалай Пятровіч, стаміўшыся пісаць заявы ў сельсавет, вырашыў разабрацца ва ўсім сам. Па расповедам мясцовых бабулек, ён даведаўся, што лужына настолькі старажытная, што ніхто нават не памятае калі яна утварылася. Ці то пры будаўніцтве дома, ці то яшчэ ў мінулым стагоддзі. Расказвалі нават байку, што падчас здачы ў эксплуатацыю дома, у невялікую лужыну ўваліўся старшыня прыёмнай камісіі, і пракляў гэтую лужыну на сто год, з тых часоў яна і не перасыхае. І толькі старшыня сельсавета, бездакорны як анёл, зможа зняць страшэннае закляцце. Пошукі ў інтэрнэце таксама мала што далі. Удалося звязацца толькі з нямецкім уфолагам.
- Я, я.- гаварыў па тэлефоне той. – Гэта ёсць самый вялікі лужа ў Еўропа. Ён бачны нават з космас.  Іншапланецяне выкарыстоўваць яе як рэтранслятар шэрай энэргіі.
Гэта канешне растлумачыла сітуацыю, але не дало адказу на галошнае пытанне – як змагацца з лужынай: ці пачакаць калі скончыцца праклён, ці то пісаць скаргу Сусветнаму Розуму. Бо жыць побач з жахлівай лужынай няма ўжо моцы.



P. S. Такая лужына сапраўды існуе у а.г. Міханавічы.