натыкнууся тайфун на камень

Ляксандра Зпад Барысава
натыкнуўся тайфун на камень


Зазваніў тэлефон. Мегера Даставалаўна? Мы з Начальнікам пераглянуліся, і ён падышоў і зняў трубку, якая надрывалася за маім сістэмным блокам:

- Яна ўжо працуе на той пляцоўцы.  Не, патэлефанаваць туды нельга. Нічым не магу дапамагчы. Не. Я сыходжу ў адпачынак. Патэлефануйце праз два тыдні.


- Праз два тыдні я ёй скажу, што цябе скарацілі, - сказаў мне Начальнік, - пасля таго, як паклаў трубку.
- Дзякуй,- кажу я.
- Ну, я паехаў на Тупляцоўку, калі будуць пытацца…

***
На наступны дзень Начальнік з'яўляецца і адразу паведамляе:
- Табе на Тупляцоўку тэлефанавала бабуля, проста ў суседні пакой з нашым патэлефанавала, а я ёй сказаў, што ты ўжо ў нас не працуеш, што цябе звольнілі.
- Вось, дзякуй! - кажу.

Гэта трэба ж, не маючы ніякай інфармацыі, знайсці тэлефон, гэта трэба яшчэ так умець.

Не давайце сваіх нумароў тэлефонаў выпадковым людзям.