Сухое лiсьце

Кабердин Владимир
па-беларуску

У кожнай мове ёсць пачатак
вялікіх змен, і глебы той,
з якой та мова пачалася;
дай Бог нам памятаць аб ёй!

Дай Бог нікому не забыцца,
і забывацца кожны раз,
калі бацькі даюць спазніцца,
і паспяшацца ў лепшы час.

Няхай  і сум не цалкам возьме
калі пазнаўшы лепшы час
нам давядзецца ўсей пяшчотай
вяртаць даўгі зрабіўшым нас.

Сучасны свет з наступным разам
няхай застанецца такім,
якой была калісьці маці
для ўсіх народжаных у ім.

Няхай штурхае ў бок, дзе выйсьце;
вадой падказвае нам шлях;
няхай як след, жыццём прыцісьне,
каб пераможна ўскрыкнуць – Яааа ж!

Але й было каб месца моўчкі
ўзгадаць, а дзе і нагадаць
дзядоў мінулага і ўчора,
калі твой бацька ўмеў кахаць.

Было і знікла не надоўга
маё мінулае, тваё
ў бацькоўскай, шчырай, надта, мове,
якой вучыў любіць, бацькоў.